Ёль
Ёль (у розных мовах Yule, Joel альбо Yuil) — сярэднявечнае свята зімняга сонцазварота ў скандынаўскіх і германскіх народаў, святкуецца 21-22 снежня. Першапачаткова паганскае, свята зрабілася традыцыйным, і праводзілася ў хрысціянскія часы, спалучалася з Калядамі. У цяперашні час традыцыя амаль страчана.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ёль святкаваўся ў самую доўгую ноч года, пасля якой дзень пачынаў расці. Свята сімвалізавала адраджэнне святла і адступленне цемры. Лічылася, што ад летняга сонцазварота і да зімняга (у тую частку года, калі дзень усё болей скарачаўся) сусветам кіраваў Кароль Падуб. Але ў Ёль на змену яму прыходзіў Кароль Дуб, і кіраванне яго павінна было доўжыцца да 22 чэрвеня, пакуль дзень будзе расці. Кароль Дуб абуджаў жыццё ў зернях, саграваў зямлю, напойваў паветра цяплынёю. Людзі распальвалі вогнішчы на палях і багаслаўлялі дрэвы і будучы ўраджай, пілі рэзкі сідр. Дзеці хадзілі з дома ў доб з падарункамі ў выглядзе
Дзеці хадзілі з хаты ў хату з гасцінцамі ў выглядзе гваздзіка і яблыкаў, якія ляжалі ў кошыках з галін вечназялёных раслін і сцёблаў пшаніцы, пасыпаных мукай. Яблыкі ўяўлялі сонца, галіны сімвалізавалі неўміручасць, сцёблы пшаніцы малявалі ўраджай, а мука азначала поспех, святло і жыццё. Падуб, амяла і плюшч былі ўпрыгожваннем не толькі знадворку, але і ўсярэдзіне хат, каб запрасіць прыродных духаў узяць удзел у свяце. Галінку падуба захоўвалі ля дзвярэй увесь год як пастаяннае запрашэнне шчасліваму лёсу наведаць насельнікаў хаты.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кельцкае свята Ёль(недаступная спасылка)
- Александра Королёва. Подарки к Зимнепразднику. Новый год, Рождество и Йоль Архівавана 22 чэрвеня 2015. // Мир Фантастики №113; январь 2013