Іванішчавічы (Слаўгарадскі раён)
Выгляд
Вёска
Іванішчавічы
|
Івані́шчавічы[2] (трансліт.: Ivaniščavičy, руск.: Иванищевичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Побач з вёскай цячэ рака Хоцінка, прыток Расты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згадваецца ў 1674 годзе як вёска ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. Былы маёнтак. У 1910 годзе належаў двараніну П. І. Трускоўскаму; 1 двор[4]. У 1924—1954 гадах цэнтр Іванішчавіцкага сельсавета.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 год — 27 чалавек[1]
- 2010 год — 25 чалавек
- 1999 год — 67 чалавек
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Ля Іванішчавішчаў знаходзіцца брацкая магіла 1941-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000526
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 6.
- ↑ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 569
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Воінскае пахаванне