Іван Цанкар
Іван Цанкар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 мая 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1918[3][1][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, раманіст, палітык, эсэіст, драматург, празаік |
Жанр | паэзія, аповесць[d], нарыс і аповесць |
Мова твораў | славенская мова |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Цанкар (славенск.: Ivan Cankar; 10 мая 1876, Врхніка — 11 снежня 1918, Любляна) — славенскі пісьменнік, класік славенскай літаратуры.
У 1896 вучыўся ў Венскім універсітэце, але неўзабаве сышоў з яго, заняўшыся літаратурнай працай. Адзін з пачынальнікаў славенскага мадэрна. Раннія творы адзначаны ўплывам дэкаданса і сімвалізму. Рэалістычныя творы Цанкара — камедыя «Для выгоды народа» (1901), драма «Кароль Бетайновы» (1902), раманы «На вуліцы беднякоў» (1902) і «Марцін Качура. Жыццяпіс ідэаліста» (1906), аповесць «Батрак Ярней і яго права» (1907) — адрозніваюцца глыбокім псіхалагізмам. У публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулах адстойваў дэмакратычныя традыцыі славенскай літаратуры. Цыкл навел і вершаў у прозе «Бачанні» (1917) адлюстраваў уражанні Цанкара ад 1-й сусветнай вайны, роздумы пра будучыню. Драматургія Цанкара заклала аснову нацыянальнага рэпертуару.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Ivan Cankar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ivan Cankar // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ а б в Цанкар Иван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Slovenska biografija — Znanstvenoraziskovalni center Slovenske akademije znanosti in umetnosti. — ISSN 2350-5370
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трус М. В. Душа мяцежная і неспакойная (Іван Цанкар) // Славянскія літаратуры: постаці (ІІ): Зборнік артыкулаў / Пад рэд. І. А. Чароты. — Мінск: РІВШ БДУ, 2003. — С. 126—136.
- Трус М. Аповесць Івана Цанкара «Батрак Ернэй і яго права» (1907) у Беларусі: рэцэпцыя, пасрэдніцтва, кантэкст // Полымя. — 2023. — № 10. — С. 64 — 74.