Ігнацій Баганосец
Ігнацій Баганосец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ιγνάτιος ο Θεοφόρος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Evodius[d] | ||||||
Пераемнік | Herodion of Antioch[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | багаслоў, прэсвітар | ||||||
Нараджэнне |
каля 35[1] |
||||||
Смерць |
магчыма 108 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігнацій Баганосец (каля 30 года, Сірыя, Старажытны Рым — 20 снежня каля 107 года, Рым) — адзін з першых сведкаў Хрыста. Біскуп Антыёхіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго называлі Тэафорас (стар.-грэч.: Θεοφόρος) — «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што ён быў тым дзіцем, якога Хрыстос, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае» (гл. Мк 9, 36–37).
Быў вучнем святога Яна Багаслова і на працягу сарака гадоў з’яўляўся біскупам Антыёхіі, у той час значнага горада ў Малой Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі.
Пры цэзары Траяне быў асуджаны на смерць і разам з іншымі хрысціянамі высланы ў Рым. Падчас гэтага падарожжа ён напісаў сем «святых лістоў», у якіх звяртаўся да хрысціянскіх супольнасцяў у розных гарадах. Менавіта ў гэтых лістах упершыню з’яўляецца паняцце «Каталіцкі Касцёл». Ён таксама пісаў сваім братам у веры. У сталіцы імперыі на арэне Калізея быў аддадзены на разарванне дзікім звярам[2].
Зноскі
- ↑ St Ignatius of Antioch // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Святы Ігнацый з Антыёхіі, біскуп і мучанік