Іосіф Фадзеевіч Лочмель
Іосіф Фадзеевіч Лочмель | |
---|---|
Дата нараджэння | 1907 |
Дата смерці | 1942 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя і гістарыяграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Іосіф Фадзеевіч Лочмель (1907 — сакавік 1942) — беларускі гісторык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1935—1941 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Загінуў на фронце ў Вялікую Айчынную вайну.
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны нацыянальна-вызваленчай барацьбе беларускага народа. Прыйшоў да высновы, што нацыянальнае і рэлігійнае прыгнечанне беларускага народа з боку польскіх паноў выклікала яго імкненне да ўз'яднання з Расіяй, аб'яднання ў адзіную плынь нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу народных мас Беларусі. Сялянскі рух пачатку 1860-х гадоў і паўстанне 1863-1864 звязваў з сялянскай рэформай 1861. Лічыў К.Каліноўскага найбольш радыкальным правадыром паўстання, выразнікам і абаронцам інтарэсаў прыгнечанага сялянства. Даследаваў барацьбу сялянскага народа супраць польскіх акупантаў у грамадзянскую вайну.