Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі
Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі | |||
---|---|---|---|
Краіны: | СССР | ||
Дата нараджэння: | 9 чэрвеня 1919[1][2] | ||
Месца нараджэння: | |||
Дата смерці: | 15 лютага 1977[2] (57 гадоў) | ||
Месца смерці: | |||
Месца пахавання: | |||
Званне: | Гросмайстар (1950) | ||
Узнагароды і прэміі: |
Ганаровыя спартыўныя званні |
||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі (8 чэрвеня 1919, Залатаноша — 15 лютага 1977, Мінск) — савецкі шахматыст, заслужаны майстар спорту СССР (1948), міжнародны гросмайстар (1950), прэтэндэнт на сусветнае першынство, шахматны тэарэтык і трэнер. Чэмпіён Мінска (1951, 1953/54)[4], БССР па шахматах (1964). Заслужаны трэнер СССР (1964)[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Навучыўся гуляць у шахматы ў 9 гадоў.
У 1938, 1939 і 1940 гадах Баляслаўскі выйграў запар тры чэмпіянаты Украіны. У 1940 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце СССР і падзяліў 5-6-е месцы з Міхаілам Бацвіннікам, але саступіў яму ў асабістай сустрэчы, і з тых часоў марыў узяць рэванш. У той час стыль Баляслаўскага быў агрэсіўны, а паводле гросмайстра Сала Флора — «занадта агрэсіўны». «Баляслаўскі найперш — выдатны тактык, але як стратэг ён яшчэ не зусім на вышыні», пісаў С. Флор у пачатку 1941 г.[6]
Пасля Баляслаўскі ўспамінаў, якія планы выношваў ён, малады славалюбівы майстар, у дачыненні да лідара савецкіх шахматыстаў Бацвінніка: «Вось я і вырашыў, што пры сістэматычнай працы над сабой змагу ў яго і выйграць. „Не такі страшны чорт, як яго малююць“. Пройгрышы Батвінніку двух партый у матч-турніры 1941 і партыі ў XIV чэмпіянаце краіны праз чатыры гады мяне ані не працверазіў. Мне здавалася, што я разумею гульню Бацвінніка, бачу яе моцныя і слабыя бакі. Я стаў рыхтавацца да сустрэчы з ім. Разумеў, вядома, што гэта шахматыст зусім іншага стылю, чым мой стыль тых гадоў. Але лічыў, што і ў мяне ёсць шанцы на перамогу».
У наступныя 10 гадоў Баляслаўскі пастаянна паляпшаў свае вынікі: у матч-турніры за званне абсалютнага чэмпіёна СССР (1941) заняў 4-е месца, у чэмпіянатах СССР: 1944 — 3-е, 1945 і 1947 — 2-е і, нарэшце, у 1950 — вяршыня спартыўных дасягненняў — у турніры прэтэндэнтаў на сусветнае першынство ён падзяліў 1-2-е месцы з Давідам Бранштэйнам. Быў прызначаны дадатковы матч паміж імі, і тут Баляслаўскі дапусціў псіхалагічную памылку — рыхтуючыся да матчу з Бранштэйнам, ён увесь час думаў пра матч з Бацвіннікам. Толькі адно ачко саступіў ён Бранштэйну (6,5:7,5), але кошт гэтага ачка быў велізарны — матч за званне чэмпіёна свету, які так і застаўся марай.
У канцы 1951 года Баляслаўскі пераехаў з Расіі ў Беларусь (Мінск) і адразу ўключыўся ў шахматнае жыццё рэспублікі: гуляў у чэмпіянатах Мінска, дзяліўся вопытам з маладымі шахматыстамі, вёў шахматны аддзел у газеце «Звязда»[4]. 1953 годзе яго трэнерам-секундантам быў Аляксей Сакольскі[7]. Удзельнічаў у турніры прэтэндэнтаў (Цюрых, 1953), паспяхова гуляў у шэрагу турніраў — Бухарэсце (1953), Стакгольме (1964), Дэбрэцэне (1961). Аднак усё большую схільнасць выяўляў ён да трэнерскай працы. У 37 гадоў Ісак Баляслаўскі быў секундантам Васіля Смыслова на пераможным для Смыслова турніры прэтэндэнтаў (1956), а праз тры гады па дапамогу да яго звярнуўся Тыгран Петрасян. Іх садружнасць была доўгай і плённай. У 1963 Петрасян перамог Міхаіла Бацвінніка і стаў чэмпіёнам свету, а праз 3 гады абараніў тытул у барацьбе з Барысам Спаскім.
У 1954 годзе Баляслаўскі быў прызначаны старшым трэнерам зборнай СССР па шахматам, у 1967 годзе — трэнерам Беларускай Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства[5]. Сярод вядомых шахматыстаў, якіх ён апякаў у Мінску, — Альберт Капенгут і Кіра Зварыкіна.
Баляслаўскі вылучаўся фенаменальнай памяццю, энцыклапедычнымі ведамі, добразычлівасцю і сціпласцю. Бранштэйн называў яго «сапраўдным мастаком шахмат». Многіх сучаснікаў прывабліваў камбінацыйны стыль гульні Баляслаўскага.
Быў тэарэтыкам шахматнай гульні. Распрацаваў шэраг сістэм у сіцыліянскай і стараіндыйскай абаронах[5].
Памёр у Мінску ва ўзросце 57 гадоў.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Избранные партии. — Москва : Физкультура и спорт, 1957. — 254 с.
- Руководство по шахматам : (Занятия по теории, методике и практике шахмат для подготовки шахматистов первого разряда). — Москва; Тула, 1965. 86 с. В соавторстве с В. А. Алаторцевым и Я. Г. Рохлиным.
- Петросян — Спасский, 1969. — Москва : Физкультура и спорт, 1970. — 184 с., [16] л. ил. В соавторстве с И. З. Бондаревским.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #107618265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Isaak Efremovič Boleslavskij // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #107618265 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б http://belisrael.info/?p=7226
- ↑ а б в Болеславский Исаак Ефремович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 70. — 737 с.
- ↑ https://belisrael.info/?p=19766
- ↑ Алексей Сокольский (руск.) // Федэрацыя шахмат Расіі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шахматный словарь / гл. ред. Л. Я. Абрамов; сост. Г. М. Гейлер. — М.: Физкультура и спорт, 1964. — С. 202—203. — 120 000 экз.
- Суэтин А. С. Гроссмейстер Болеславский. Москва : Физкультура и спорт, 1981. 255 с. (Выдающиеся шахматисты мира).
- Шахматы. Энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 42. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3
- Болеславская Т. Не герой нашего времени. // «64 — Шахматное обозрение». — 1994. — № 9—10. — С. 28—31.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партыі [1] у базе Chessgames
- Личная карточка Исаака Болеславского на сайце 365chess.com
- Личная карточка Исаака Болеславского на сайце OlimpBase.org
- ИСААК БОЛЕСЛАВСКИЙ. Персона Дня — 09.06.2012 Архівавана 13 чэрвеня 2012. на сайце Расійскай Шахматнай Федэрацыі
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Залатаношы
- Памерлі 15 лютага
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Шахматныя гросмайстры
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Заслужаныя трэнеры СССР
- Асобы
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Шахматысты СССР
- Шахматныя тэарэтыкі
- Шахматныя трэнеры СССР