Перайсці да зместу

Ад сэрца (зборнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ад сэрца
Жанр верш, паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1940
Выдавецтва Беларускае дзяржаўнае выдавецтва

«Ад сэрца» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе ў Мінску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пры СНК БССР. Тыраж зборніка склаў 5 тысяч асобнікаў. Савецкі ўрад у сакавіку 1941 года прысудзіў Я. Купалу за гэты зборнік Дзяржаўную прэмію СССР першай ступені.[1]

У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў 19371939 гады і паэма «Тарасова доля».[2] З пазнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).[1]

Творы зборніка згрупаваны ў чатыры раздзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай арміі паходы», «Святочныя вершы», «На заходнебеларускія матывы».[1]

Зноскі

  1. а б в Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)». C.28.
  2. Даты пад вершамі не заўсёды прастаўлены.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)» / Аўтары — А.Дз.Атаева, В.Л.Бечык. — C.28.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада... — Мн., 1984.