Аксалотль
Выгляд
Аксалотль | |
---|---|
Кароткая назва | A. mexicanum |
Міжнародная навуковая назва | |
Таксанамічны ранг | біялагічны від[1] |
Бліжэйшы таксон узроўнем вышэй | Ambystoma[d][1] |
Народная назва таксона | Axolotl[2][3], Ajolote[4] і axolote[5] |
Ахоўны статус МСАП | Critically Endangered[d][6] |
CITES Appendix | Appendix II of CITES[d][7] |
Diel cycle | nocturnal[d][8] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аксалотль (Axolotl — ацтэкскае літар. вадзяная цацка[9]) — неатэнічая лічынка некаторых відаў амбістом, земнаводных з сямейства амбістомавых (Ambystomidae) атрада хвастатых (Caudata).
Асаблівасць аксалотля складаецца ў тым, што ён дасягае палаваспеласці і становіцца здольным да размнажэння, не ператварыўшыся ў дарослую форму, не зведаўшы метамарфоз. У гэтых лічынак добра развіта шчытападобная залоза, але яна звычайна не выпрацоўвае дастатковую колькасць гармона тыраксіну, які індукуе метамарфоз. Аднак, калі перасяліць аксалотля ў больш сухі і халаднаваты клімат ці панізіць узровень вады пры хатнім развядзенні, ён ператвараецца ў дарослую амбістому.
Зноскі
- ↑ а б в Integrated Taxonomic Information System — 2001. Праверана 19 верасня 2013.
- ↑ Wildscreen ARKive — 2003.
- ↑ Чырвоная кніга — 1964. Праверана 21 кастрычніка 2016.
- ↑ Чырвоная кніга — 1964. Праверана 19 кастрычніка 2016.
- ↑ http://www.sabencia.net/nomenclator.php
- ↑ The IUCN Red List of Threatened Species 2022.2 — 2022. Праверана 2 студзеня 2023.
- ↑ Species+
- ↑ Wiens J. J. Out of the dark: 350 million years of conservatism and evolution in diel activity patterns in vertebrates // Evolution / M. Noor — Wiley, 2017. — Vol. 71, Iss. 8. — P. 1944–1959. — 16 p. — ISSN 0014-3820; 1558-5646 — doi:10.1111/EVO.13284
- ↑ БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, С.203.