Актынометр
Выгляд
Актыно́метр (ад грэч. ακτίς — прамень і μέτρον — мера) — прылада для вымярэння інтэнсіўнасці прамой сонечнай радыяцыі. Прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні зачэрненай паверхняй падаючай радыяцыі і ператварэнні яе энергіі ў цеплату.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Так назваў Гершэль вынайдзены ім у 1834 годзе інструмент для вымярэння награвальнай сілы сонечных прамянёў. Яшчэ раней Гершэля Сасют пабудаваў з гэтаю жа мэтай інструмент, які ён назваў геліотэрмаметрам, а пазней (1838) Пулье вынайшаў так званы піргеліаметр. Актынометрам названы таксама прыборы, якія вымяраюць колькасць прамяністай цеплыні, якая выдзяляецца ў нябесную прастору.
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 352 с.: іл. - ISBN 985-11-0262-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Актинометр(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)