Перайсці да зместу

Алег Ждан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Ждан
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 студзеня 1938(1938-01-05) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Алег Ждан (сапраўднае імя Алег Аляксеевіч Пушкін; нар. 5 студзеня 1938, г. Смаленск, РСФСР) — беларускі празаік.

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Жыў і вучыўся ў г. Мсціславе. Скончыўшы дзесяцігодку ў 1955 годзе, паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута, які скончыў у 1960 годзе. Пасля яго заканчэння працаваў слесарам, інжынерам-дыспетчарам на будаўніцтве Карагандзінскага металургічнага камбіната ў г. Цемір-Таў з 1960 па 1961 гады, у Прыташкенцкай геафізічнай партыі, затым на Брацкім лесапрамысловым комплексе з 1961 па 1963 гады. Там пачаў пісаць апавяданні. Першае з іх «Санька, Туся і брыгадзір» было апублікавана ў 1963 годзе ў штотыднёвіку «Литературная Россия».

З 1963 года жыве ў Мінску. Працаваў на Мінскім трактарным заводзе з 1963 па 1972 год абрубшчыкам, грузчыкам, выбівальшчыкам, наждачнікам, начальнікам змены, затым два гады старшым рэдактарам Беларускага тэлебачання, з 1973 па 1976 і з 1983 па 1984 гады быў рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм». Завочна скончыў ў 1969 годзе Літаратурны інстытут імя М. Горкага, а таксама сцэнарнае аддзяленне Вышэйшых двухгадовых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1978 года на творчай працы. У 1998 годзе прызначаны дырэктарам выдавецтва «Вышэйшая школа».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1983 года.

Піша на рускай мове. Першая кніга прозы Алега Ждана «У час развітання» выйшла ў 1975 годзе. Псеўданім ад двайнога прозвішча дзеда Ждан-Пушкін.

Творы пісьменніка друкуюцца ў часопісах «Нёман», «Новый мир[ru]», «Знамя[ru]», «Дружба народов[ru]», «Юность[ru]». Пісьменнік падтрымлівае цесную сувязь з мясцовай газетай «Святло кастрычніка», на старонках якой рэгулярна з’яўляюцца новыя творы пісьменніка.

Выдадзены кнігі прозы: «У гасцях і дома» (руск.: В гостях и дома; Масква, 1977), «Знаёмы» (руск.: Знакомый; 1977), «Рысы і абліччы» (руск.: Черты и лица; Масква, 1985), «Па абодва бакі прахадной» (руск.: По обе стороны проходной; Масква, 1987), «Самастойнае жыцце» (руск.: Самостоятельная жизнь; 1990); па яго сцэнарыях «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хачаце любіце, хочаце не» — былі зняты фільмы.

Пісьменік займаецца перакладамі на рускую мову твораў беларускіх пісьменнікаў. У сваёй творчасці распрацоўвае дзве тэмы: жыццё рабочага, гараджаніна ў першым пакаленні, які працуе на вялікім заводзе, і побыт людзей правінцыйных гарадоў Беларусі.

У 1993 годзе Беларускі тэатр імя Я. Коласа (Віцебск) паставіў п’есу «Салгалі Богу, салгалі».

Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2019 года за кнігу «Геній».

  • Ждан Алег (Пушкін Алег Аляксеевіч): Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н; Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 527—528.
  • Ждан О. Князь Мстиславский [О.Ждан] / О.Ждан // Святло Кастрычніка. — 2010. — № 78 — 79. — С.6.