Алег Клімаў
Алег Клімаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1964[1] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Узнагароды |
Алег Клімаў (нар. 24 снежня 1964[2], Ленінск, Казахстан) — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінску (Казахстан)[4]. У 1988 годзе скончыў філіал «Усход» Маскоўскага авіяцыйнага інстытута[4]. У 1988—1993 гадах працаваў на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі імя Р. К. Арджанікідзе[4]. Затым два гады займаўся прыватным прадпрымальніцтвам[5].
З 1995 года пачынаецца кар’ера журналіста: Клімаў піша артыкулы ў часопісы «руск.: Несси», «руск.: Золотая орхидея»[4]. У 1997 годзе пераходзіць у штат «Музыкальнай газеты» і ўжо праз два гады замацоўваецца на пасадзе шэф-рэдактара выдання, дзе заставаўся да закрыцця газеты ў 2007 годзе[4][6], часам піша пад псеўданімам «О’К»[7]. Паралельна з гэтым у 2003—2009 гадах быў шэф-рэдактарам часопіса «НОТ-7»[4].
У той жа час працаваў на беларускім тэлебачанні вядучым музычнага спаборніцтва «The Global Battle of the Bands» (2006—2007 годы), быў рэдактарам шоу «руск.: Звёздный ринг» на канале «СТБ» (2009—2010 годы)[5].
Вядомасць Клімаву прынесла супрацоўніцтва з музычным парталам «Experty.by», дзе ён быў штатным крытыкам на працягу 2008—2013 гадоў[5]. Паралельна з гэтым у 2009—2012 гадах пісаў калонкі для «СБ. Беларусь сегодня»[8], у 2006—2013 гадах — для «БелаПАН». З 2013 года піша ў газеце «Культура».
У 2011 годзе атрымаў музычную прэмію «Ліра» як «Найлепшы журналіст»[9].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Клімава да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[10].
Таццяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калонке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу, які і пасля закрыцця «Музыкальной газеты» працягнуў займацца музычнай журналістыкай: «Застаўся адзін няпераменны Алег Клімаў. Я шчыра ім захапляюся, але баюся, што асабіста ў мяне да яго ўзросту будзе нашмат менш душэўнай стойкасці і адэкватнасці»[11].
Рэцензія Клімава на альбом Лючаны «руск.: Улечу…» была названа найлепшай за 2008 год паводле версіі лэйбла «West Records»[12].
У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Алег Клімава, бо той «варта піша пра музыку»[13].
Таццяна Мушынская з часопіса «Мастацтва» разважала пра стыль аўтара з нагоды атрымання прэміі «Ліра» ў 2012 годзе: «Публікацыі Клімава асабіста мне больш нагадваюць свецкую хроніку, крыху разбаўленую журналісцкімі сентэнцыямі»[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pdf.kamunikat.org/5143-1.pdf
- ↑ Вітаўт Мартыненка, Анатоль Мяльгуй. 222 альбомы беларускага года і не толькі / Віталь Супрановіч. — Мінск: БМАgroup, 2006. — С. 425. — 440 с. — 2 000 экз. — ISBN 000-5673-16-4. Архівавана 14 мая 2021.
- ↑ Будкін, Сяргей. Рух на накруткі . Тузін Гітоў (25 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2010. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ а б в г д е Олег КЛИМОВ (руск.). СБ. Беларусь сегодня. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Олег Климов (штатный эксперт, 2008-2013) (руск.). Experty.by (14 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ Свердлов, Павел. Музыкальные журналисты против Конрада Ерофеева (руск.). KYKY.ORG (3 лютага 2015). — Олег Климов — легендарный редактор «Музыкальной газеты». Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
- ↑ «За месяц до релиза прислали “OK Computer”». Читатели и создатели вспоминают «Музыкальную газету» (руск.). citydog.by (10 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2019. Праверана 18 мая 2019.
- ↑ SB. Алег Клімаў стаў калюмністам «Саўбеліі» . Тузін Гітоў (26 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 30 сакавіка 2020.
- ↑ а б Мушынская, Таццяна (2012-01-01). "«А дзе мне ўзяць такую песню»". Мастацтва (1 (346)). ISSN 0208-2551. Архівавана з арыгінала 2020-03-30.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|тып=
ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - ↑ Самусик, Ольга. «Тузін гітоў» :: Первый сборник -- первая ласточка? (руск.). Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
- ↑ Замировская, Татьяна. ШОУ-БИЗ. PLEASE KILL ME (руск.). БелаПАН (11 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.
- ↑ West Records: в 2008 года в белорусском шоу-бизнесе наблюдался настоящий диско-бум (руск.). БелаПАН (30 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2014. Праверана 16 красавіка 2020.
- ↑ Боярович, Дмитрий. Павел Свярдлоў: «Чалавек бы патраціў грошы на хлеб, а яго прымушаюць купіць квіток на канцэрт Дарафеевай» . Ultra-music.com (4 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2020. Праверана 3 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. КЛІМАЎ АЛЕГ (Климов Олег, Klimau Aleh) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 139. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.