Альфрэд Шміт (цяжкаатлет)
Выгляд
Альфрэд Шміт | |
---|---|
эст.: Alfred Schmidt | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
1 мая 1898 |
Памёр |
5 лістапада 1972 (74 гады) Талін |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Эстонія |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альфрэд Шміт (эст.: Alfred Schmidt, 1 мая 1898 — 5 лістапада 1972, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў у Антверпене (1920).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альфрэд Шміт нарадзіўся ў 1 мая 1898 года ў пасёлку Хагеры, Расійская імперыя. У маладосці захапляўся лёгкай атлетыкай, з 1919 года заняўся цяжкай атлетыкай. У 1920 годзе, прадстаўляючы незалежную Эстонію на Алімпійскіх гульнях у Антверпене заваяваў сярэбраны медаль. У 1922 годзе ён стаў чэмпіёнам Эстоніі, у 1923 годзе заваяваў бронзавы медаль Чэмпіянату Балтыкі. Пазней захапляўся стэндавай стральбой, стаў суддзёй па гэтым відзе спорту. У 1936 годзе змяніў імя на Айн Сілак.
Памёр 5 лістапада 1972 года ў Таліне.
Зноскі
- ↑ а б Alfred Schmidt // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 31 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Альфрэд Шміт — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)