Аляксандр Юр’евіч
Аляксандр Юр’евіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юшка Струміла | ||||||
Пераемнік | Іван Аляксандравіч | ||||||
|
|||||||
Род | Солтаны | ||||||
Дзеці | Міхаіл Аляксандравіч[d], Андрэй Аляксандравіч, Солтан Аляксандравіч, Іван Аляксандравіч[d] і Юрый Аляксандравіч[d] |
Аляксандр Юр’евіч (кан. XIV—пач. XV ст. — пасля 1454) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падскарбі земскі (зг. 1442—1454).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі пра пана Аляксандра Юр’евіча дужа скупыя. Магчыма, нашчадак або родзіч радных паноў вял. кн. Свідрыгайлы — Івана і Андрэя Валатовічаў. Такую думку выказвалі прынамсі О. Галецкі і А. Аднарожанка, бо ў 1433 годзе «отчызнай» пана Андрэя Валатовіча названа Загорава, а ў 1470-я гады яно ўжо уладанне сына пана Аляксандра Юр’евіча. Паны Іван і Андрэй Валатовічы запісаны ў памяннік Гарадзішчанскага манастыра, туды ж запісаны і «скарбнік земскі літоўскі пан Аляксандр», напэўна, тоесны Аляксандру Юр’евічу[1][2].
Згадваецца як скарбны ў 1442[3]-1443[1][4] (датавана 6 індыктам, «Олександру скарбному»), калі атрымаў 10 «чалавек» Судзейкаецаў. Таксама вядома наданне нейкаму Аляксандру без тытула і ўраду людзей-даннікаў, якіх перад тым Міцька Таўтвілавіч трымаў, датуецца ваяводствам Даўгерда (да 1442/1443) і пісарствам Логвіна (з 1440), складальнікі зборнікаў РИБ не выключалі, што ён можа быць тоесны пану Аляксандру Юр’евічу[5].
Сам як падскарбі земскі быў сведкам надання 14.9.1451-1454[3][1][6] (датавана без года). Паводле «Хронікі Быхаўца», пасля паразы пад Хойніцамі (18.9.1454) ваяводы віленскі Ян Гаштольд і троцкі Івашка Манівідавіч паслалі з панам падскарбім Аляксандрам Юр’евічам 80000 залатых каралю Казіміру, які прасіў паноў-раду пазыкі са скарбу на новую кампанію супраць Ордэна.[7]
Да пачатку XX ст. Загораўскаму манастыру належаў звон з надпісам: «з ласки Божіи я Олександро Юрьевичъ Загоровскій з жоною своею Настасію лѣта з тися придалисмо сей звонъ къ монастыру въ Загоровѣ ку чти ку хвалѣ Пречистой Божіи Матери», — апісаны ў 1892 годзе[8]. Станам на 1908 год, надтрэснуты звон, вагой 12 пудоў 30 фунтаў, захоўваўся ў галоўнай бажніцы манастыра[9]. Дата на зване — 7000 год ад стварэння свету, адпавядае 1492 году, але не вядома ці пэўна яна пададзена апісаннем 1892 года, да цяперашняга часу звон не захаваўся.
Паводле надпісу на зване, трымаў маёнтак Загорава.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паводле надпісу на зване, жанаты быў з Настассяй невядомага паходжання. З паслання да Папы Сікста IV ад 1476 года вядомы сыны — Міхаіл з Загорава, Андрэй з Папорцяў , Солтан і Іван, з іншых крыніц — сын Юрый і бязыменная дачка, жонка Багдана Храптовіча[1].
У сучаснай гістарыяграфіі Аляксандра Юр’евіча і частку яго нашчадкаў далучаюць да роду Солтанаў, але самі так зваліся толькі нашчадкі Солтана Аляксандравіча.
Багдан | Пётр | ЗАГОРАЎСКІЯ | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Дзмітрый | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй | Настасся | Лукаш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Давід | Даніла | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр Юр’евіч | Солтан | Аляксандр | Іван | Яраслаў | Геранім | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Іван | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | N дачка | Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Богуш | Рыгор | БАГУШЭВІЧЫ ?ПАЧАПАЎСКІЯ | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
N дачка | Міхаіл | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ а б в г Пятраўскас 2014, с. 298.
- ↑ Pomianyk of Horodyshche… p. 13.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005, с. 620.
- ↑ РИБ. Т.27, Стб. 89; яно ж: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440—1498): Užrašymų knyga 3 / Parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 1998. — f. 54.
- ↑ РИБ. Т.27, Стб. 61.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 25 (1387—1546). Užrašymų knyga 25 / Parengė: D.Antanavičius ir A.Baliulis. = Литовская Метрика (1387—1546). Книга записей 25 / Подгот.: Д. Антанавичус, А. Балюлис. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1998. — 460 с. — № 46, P. 112—113.
- ↑ Полное собрание русских летописей. Т. 32. Хроники: Литовская и Жмойтская, Быховца. Летописи: Баркулабовская, Аверки и Панцырного. — М.: Наука, 1975. — 234 с. — С. 162.
- ↑ Девятисотлетие православия на Волыни. 992—1892 г. — Житомир, 1892. — Ч. 1. — С. 107.
- ↑ Денисов Л. И. Православные монастыри Российской империи. — М., 1908. — С. 160.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Pomianyk of Horodyshche [Text] / The University of Manitoba. Department of Slavic studies. — Winnipeg : The Ukrainian of Manitoba press, 1962 . — (Radings in Slavic literature ; 2). Part 1 : A.D. 1484 / The University of Manitoba. Department of Slavic studies; ed. J. B. Rudnyckyj. — 1962. — 54 p.
- Вяроўкін-Шэлюта У. Солтаны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 620. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века (руск.). — М.: «Индрик», 2015. — 712 с., ил. — ISBN 978-5-91674-366-1.
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.