Перайсці да зместу

Аляксей Сянкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Сянкевіч
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітычны актывіст
Дата нараджэння 15 лістапада 1904(1904-11-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1991(1991-12-12) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Сянкевіч (15 лістапада 1904, в. Новы Свержань Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён12 снежня 1991, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч.

Па некаторых звестках навучаўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1930-х гадах адзін са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі ў Заходняй Беларусі. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пад ціскам польскіх уладаў вымушаны выехаць у Германію, потым кіраваў аддзелам Берлінскага беларускага камітэта ў Бяле-Падляскай.

У ліпені 1941 года вяртаецца ў Беларусь, працуе рэдактарам «Менскае газэты». У 1942—1943 гадах рэдагаваў мінскую газету «Голас вёскі». У 1942 годзе далучаецца да Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1943-1944 гадах кіруе Мінскім акруговым камітэтам БНП. У 1943 годзе, як упаўнаважаны прадстаўнік, быў пасланы ЦК БНП да Старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка ў Берлін. Ад вясны 1944 года — афіцэр прапаганды БКА, супрацоўнік мясцовай газеты «Пагоня».[1]

У ліпені 1944 года выехаў у Чэхію, потым пераехаў у Берлін, дзе жыў да 1950 года. У 1950 годзе выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рыверы, браў удзел у грамадскім жыцці, быў сябрам Беларускай цэнтральнай рады, актывістам парафіі Св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Зноскі