Амадэй VI
Амадэй VI Зялёны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Amedeo Il Conte Verde | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аймон Міралюбны | ||||||
Пераемнік | Амадэй VII | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 студзеня 1334[1][2][…] |
||||||
Смерць |
1 сакавіка 1383[3][1][…] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Савойскі дом | ||||||
Бацька | Aymon, Count of Savoy[d] | ||||||
Маці | Yolande Palaeologina of Montferrat[d] | ||||||
Жонка | Bonne of Bourbon[d][4] | ||||||
Дзеці | Амадэй VII Чырвоны[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амадэй VI Зялёны (італ.: Amedeo Il Conte Verde; 4 студзеня 1334, Шамберы — 1 сакавіка 1383, Кампабаса) — граф Савойскі з 1343 па 1383 гады, старэйшы сын графа Аймона Міралюбнага і яго жонкі Іаланды Манферацкай. Амадэй быў выдатным палкаводцам і кіраўніком, які істотна пашырыў тэрыторыю Савойскага графства і паспяхова манеўраваў паміж дзвюма вялікімі дзяржавамі, Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Ён быў вельмі рэлігійным чалавекам, змагаром за высокія ідэалы рыцарства, апекаваў Петрарку і Гіёма дэ Машо[5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амадэй атрымаў у спадчыну тытул графа Савойскага ў дзевяць гадоў. У 1348 годзе ён узяў кіраванне графствам у свае рукі. Яму адразу давялося душыць мецяжы ў гарадах П’емонта, а ў 1352 годзе — у Швейцарыі. У 1355 годзе Амадэй ажаніўся са швагеркай дафіна Карла (пазней караля Францыі Карла V), Бонай дэ Бурбон. Шляхам заваяванняў і пакупак да 1360 года Амадэй пашырыў свае ўладанні ў заходніх Альпах, пазней ён далучыў да іх тэрыторыі на італьянскім баку гор.
У 1366 годзе Амадэй адгукнуўся на заклік Папы Рымскага Урбана V пачаць крыжовы паход супраць турак. Ён з невялікай арміяй з 1500—1800 чалавек адбіў у асманаў паўвостраў Галіпалі, захоплены імі ў 1354 годзе[6]. Паўвостраў быў вернуты візантыйцам, аднак праз некалькі гадоў асманы зноў занялі Галіпалі.
Затым у 1366 годзе Амадэй адправіўся ваяваць з Балгарскім царствам. Высадзіўся на чарнаморскім узбярэжжы, захапіў некалькі балгарскіх гарадоў, аблажыў Варну, і вымусіў балгарскага цара Іаана-Аляксандра вызваліць палоннага візантыйскага імператара Іаана V Палеалога, які даводзіўся Амадэю стрыечным братам[6]. Амадэй пераканаў Іаана звярнуцца да Папы Рымскага па дапамогу ў вайне з туркамі.
У ліпені 1372 года Амадэй выступіў супраць міланскіх Вісконці ў складзе кааліцыі, на чале якой стаялі Папа Грыгорый XI, кіраўнікі Манферата, Эстэ і Карары, каралева Неапаля, а таксама Генуэзская і Фларэнційская рэспублікі. Амадэю ўдалося абараніць ад міланцаў горад Асці і пры дапамозе Джона Хоквуда разбіць іх войскі. Задаволіўшыся гэтымі поспехамі Амадэй выйшаў з кааліцыі і памірыўся з Вісконці. Неўзабаве ён далучыў да сваіх уладанняў істотную частку Манферата, хоць горад Асці за сабой захаваў Джан Галеаца Вісконці, які даводзіўся Амадэю пляменнікам.
Дзякуючы свайму высокаму аўтарытэту Амадэй неаднаразова выступаў у якасці арбітра для вырашэння спрэчак паміж кіраўнікамі Паўночнай Італіі. Пры яго пасродніцтве ў 1381 годзе быў заключаны мірны дагавор паміж Генуэзскай і Венецыянскай рэспублікамі, які паклаў канец Вайне К’ёджы.
Амадэй у апошнія гады жыцця марыў арганізаваць новы крыжовы паход у Святую зямлю, але гэтым планам не наканавана было збыцца[5]. У 1382 годзе авіньёнскі Папа Клімент VII папрасіў Амадэя выступіць супраць Карла Дураца, абвешчанага каралём Неапаля рымскім Папам Урбанам VI, і аказаць дапамогу каралеве Джаванне. У чэрвені 1382 года Амадэй выступіў у паход, які з прычыны хвароб і голаду ўграз у Паўднёвай Італіі. Сам Амадэй сканаў у пачатку 1383 года ад хваробы ў Кампабаса.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Amadeo VI Conte di Savoia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Amadeus VI. (Amadeus) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Amadeus VI // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Key Figures in Medieval Europe: An Encyclopedia / Richard K. Emmerson (Editor). — Routledge, 2005. — С. 33—35. — ISBN 978-0415973854.
- ↑ а б The Oxford Dictionary of Byzantium / Alexander P. Kazhdan (Editor). — Oxford University Press, 1991. — С. 72. — ISBN 978-0195046526.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Encyclopædia Britannica.. Amadeus VI (англ.). Encyclopædia Britannica Online (28 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 30 красавіка 2010.