Перайсці да зместу

Амброзіус Босхарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амброзіус Босхарт
Дата нараджэння 1573
Месца нараджэння
Дата смерці 1621[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Ambrosius Bosschaert II[d], Johannes Bosschaert[d] і Abraham Bosschaert[d]
Род дзейнасці батанічны ілюстратар, мастак
Жанр нацюрморт і кветкавы нацюрморт[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амброзіус Босхарт Старэйшы (Амброзій Босхарт, нідэрл.: Ambrosius Bosschaert de Oude; 1573, Антверпен — 1621, Гаага) — фламандскі мастак залатога веку нідэрландскага жывапісу. Вядомы перш за ўсё сваімі кветкавымі нацюрмортамі, выкананымі ў сакавітых колерах.

Сваю кар’еру Босхарт пачаў у Антверпене ў 1588 годзе. З 1593 па 1613 год працаваў у Мідэлбургу, затым ва Утрэхце (з 1616 года) і ў Брэдзе.

Босхарт адносіцца да ліку першых мастакоў, якія зацвердзілі кветкавы нацюрморт у якасці самастойнага жанру нідэрландскага мастацтва. Дакладнасць выявы і гарманічнасць колераў дазваляюць ставіць працы Босхарта ў адзін шэраг з яго сучаснікам Янам Брэйгелем Старэйшым.

На палотнах Басхарта побач з букетамі кветак часта намаляваны матылі або ракавінкі. У многіх выпадках кветкі крануты завяданнем, што ўводзіць у палотны Босхарта алегарычны матыў тленнасці быцця (ванітас).

Мастацкі напрамак Амброзіюса Босхарта працягнулі развіваць яго тры сыны.

1. Ambrosius, the elder Bosschaert

2. Ambrosius Bosschaert The ElderOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

3. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.