Перайсці да зместу

Амбруаз Тама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амбруаз Тама
фр.: Charles Louis Ambroise Thomas
Род дзейнасці кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 5 жніўня 1811(1811-08-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1896(1896-02-12)[2][4][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jean-Baptiste-Martin Thomas[d]
Маці Jeanne Marie Williaume[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Луі Амбруаз Тама (фр.: Charles Louis Ambroise Thomas; 5 жніўня 1811, Мец — 12 лютага 1896, Парыж) — французскі кампазітар, пераважна оперны, член Інстытута Францыі, на працягу 25 гадоў дырэктар Парыжскай кансерваторыі.

З чатырохгадовага ўзросту Тама, выявіўшы музычныя здольнасці, пачаў займацца пад кіраўніцтвам свайго бацькі, таксама музыканта. У Парыжскай кансерваторыі быў вучнем Дурлена па гармоніі, Лесюэра па тэорыі кампазіцыі і Калькбрэнера па фартэпіяна; затым пражыў тры гады ў Італіі. Яго оперы «Міньён» (1866, паводле лібрэта Жуля Барб'е і Мішэля Карэ) і «Гамлет» (1868) абышлі ўсе першакласныя сцэны Еўропы. Напісаў таксама балеты «Цыганка» (1839), «Бэці» (1846) і «Бура» (1889), оперы «Раймон», «Песня летняй ночы», «Франчэска да Рыміні», кантаты, маршы, матэты, квінтэт, квартэты, накцюрны, хоры і інш.

З 1852 года Амбруаз Тама выкладаў у Парыжскай кансерваторыі, а з 1871 года з'яўляўся яе дырэктарам. Узначальваў камісію, па рэкамендацыі якой дзяржаўным гімнам Францыі была абвешчаная «Марсельеза». Сярод вучняў Тама — Жуль Маснэ.

Зноскі

1. Charles Ambroise Thomas // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. а б Ambroise Thomas // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. Charles Louis Ambroise Thomas // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Archives de Paris

6. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.

7. Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas — 2009.