Перайсці да зместу

Анатоль Іванавіч Юрэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Анатоль Юрэвіч
Поўнае імя Анатоль Іванавіч Юрэвіч
Нарадзіўся 12 жніўня 1957(1957-08-12) (67 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Энергетык-БДУ
Пасада трэнер
Трэнерская кар’ера
1990—1992 Беларусь Ведрыч (Рэчыца)
1993—1997 Беларусь МПКЦ (Мазыр)
1997—2001 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск)
2002—2003 Беларусь Лакаматыў (Мінск)
2004 Украіна Металург (Запарожжа)
2004 Украіна Металург (Запарожжа) спарт. дыр.
2005—2006 Беларусь Лакаматыў (Мінск)
2007—2008 Беларусь Гомель
2010 Казахстан Акжайык (Уральск)
2011 Казахстан Ардабасы (Шымкент)
2011—2013 Казахстан ФФК спарт. дыр.
2013—2014 Казахстан Атырау
2017— Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) кансультант

Анатоль Юрэвіч (нар. 12 жніўня 1957, Будзенічы, Старадарожскі раён) — беларускі футбольны трэнер. У цяперашні час працуе ў клубе «Энергетык-БДУ».

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера іграка была перарвана цяжкай траўмай у 17-гадовым узросце. У 1978 годзе скончыў БДІФК. Трэнерскую кар’еру пачаў у 1977 годзе ў мінскай футбольнай школе моладзі. Пасля працаваў у юнацкіх зборных БССР розных узростаў.

У 1990 годзе ўзначаліў рэчыцкі «Спадарожнік» (пазней пераменаваны ў «Ведрыч»). Вывеў гэты клуб у Першую лігу чэмпіянату Беларусі (мацнейшы дывізіён). Таксама спрычыніўся да галоўнага дасягнення рэчыцкага клуба — выхаду ў фінал Кубка Беларусі 1992/93 (пакінуў пасаду галоўнага трэнера да фіналу).

У 1993 годзе стаў галоўным трэнерам мазырскага «Палесся», які пазней змяніў назву на МПКЦ. Па выніках сезона 1994/1995 вывеў МПКЦ у Першую лігу, дзе мазырская каманда стварыла канкурэнцыю тагачаснаму флагману беларускага футбола — мінскаму «Дынама». У чэмпіянаце другой паловы 1995 года «Дынама» ва ўпартай барацьбе здолела адстаяць чэмпіёнскі тытул, хоць і саступіла МПКЦ у асабістай сустэчы. Мазырскі клуб жа адразу пасля выхаду ў эліту ўзяў срэбныя медалі.

У сезоне 1996 Юрэвіч разам з камандай аформіў дубль: спачатку выйграў Кубак Беларусі, а пасля перамогі ў апошнім туры стаў чэмпіёнам краіны, пакінуўшы ззаду мінскае «Дынама». Такім чынам, упершыню пасля заснавання чэмпіянату незалежнай Беларусі «Дынама» не здолела выйграць чэмпіёнства.

«Тарпеда» і «Лакаматыў»

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1997 года Юрэвіч пакінуў МПКЦ і перайшоў на працу ў мінскае «Тарпеда», якое ўзначальваў да 2001 года. Разам з клубам на працягу некалькіх сезонаў знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы.

У 2002 годзе стаў галоўным трэнерам маладога клуба — мінскага «Лакаматыва». Гэты клуб стаў трэцім, які Юрэвіч вывеў у мацнейшы свет беларускага футбола. У «Лакаматыве» пад кіраўніцтвам Юрэвіча працавала шмат вядомых у будучыні трэнераў: Леанід Кучук, Алег Кубараў, Алег Конанаў, Уладзімір Гольмак. Тым не менш, па выніках сезона 2003 «Лакаматыў» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У 2004 годзе Юрэвіч працаваў галоўным трэнерам і спартыўным дырэктарам запарожскага «Металурга». У 2005 годзе вярнуўся ў «Лакаматыў», які зноў атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. Улетку 2006 годзе пакінуў пасаду галоўнага трэнера і сканцэнтраваўся на адміністратарскай працы.

У студзені 2007 года стаў галоўным трэнерам «Гомеля». Дзякуючы Юрэвічу ў складзе «Гомеля» з’явіўся бразілец Рэнан Брэсан, які ў далейшым стаў выступаць за зборную Беларусі. У сезоне 2007 Юрэвіч прывёў «Гомель» да срэбных медалёў, але ў сезоне 2008 клуб выступаў не так добра і ў жніўні 2008 года Юрэвіч быў звольнены з пасады галоўнага трэнера.

З 2010 года стаў працаваць у Казахстане. Спачатку ўзначальваў розныя клубы, а ў снежні 2011 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам Федэрацыі футбола Казахстана. На гэтай пасадзе працаваў да канца 2013 года.

У снежні 2013 года перайшоў на працу ў клуб «Атырау». Спачатку планавалася што Юрэвіч будзе асістэнтам галоўнага трэнера Уладзіміра Бяляўскага[1], але пазней менавіта Юрэвіч быў прызначаны галоўным трэнерам[2]. У ліпені 2014 года па стане здароўя пакінуў пасаду галоўнага трэнера[3].

«Энергетык-БДУ»

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці асістэнта Уладзіміра Бяляўскага[4]. Не займаў фармальных пасад у клубе, але пры гэтым кантраляваў трэніровачны працэс. Пад кіраўніцтвам Юрэвіча клуб, які хутка змяніў назву на «Энергетык-БДУ», па выніках сезона 2018 выйшаў у Вышэйшую лігу.

Трэнерскія дасягненні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі