Арман Гіёмен
Арман Гіёмен | |
---|---|
фр.: Armand Guillaumin | |
Род дзейнасці | мастак, літограф, рысавальнік, ілюстратар, дзеяч мастацтваў |
Дата нараджэння | 16 лютага 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 чэрвеня 1927[1][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Armand Guillaumin[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жан-Батыст Арман Гіёмен (фр. Jean-Baptiste Armand Guillaumin; 16 лютага 1841, Парыж, Францыя — 26 чэрвеня 1927, Арлі, Валь-дэ-Марн, Францыя) — французскі жывапісец, больш вядомы як Арман Гіёмен.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Арман Гіёмен нарадзіўся ў Парыжы 16 лютага 1841 года. У канцы таго ж года сям’я Армана пакінула Парыж і пераехала ў Мулен. У 1856 годзе Арман ва ўзросце 16 гадоў зноў вярнуўся ў Парыж і пачаў наведваць мастацкія заняткі ў муніцыпальнай школе, якія вёў скульптар Кэйлуэ. У 1860 годзе Гіёмен стаў працаваць у чыгуначнай кампаніі «Парыж-Арлеан». Але Арман не забыўся пра заняткі мастацтвам і неўзабаве стаў наведваць Акадэмію Сюіса ў Парыжы, дзе пазнаёміўся з Франсіска Альерам, Камілем Пісаро і Полем Сезанам. У 1863 годзе Гіёмен разам з Эдуарам Манэ, Камілем Пісаро і Полем Сезанам выставіў свае працы на знакамітай выставе «Салон адрынутых», хоць працы Армана не былі пазначаны пад яго імем.
Пазнаёміўшыся ў 1883 годзе з Полем Сіньякам, а затым і з Жоржам Сёра, ён пачынае працаваць у тэхніцы пуантылізму.
У 1891 годзе выйграў у гарадской латарэі 100 000 франкаў, і гэтае нечаканае багацце дало яму, нарэшце, магчымасць развітацца са сваёй адміністрацыйнай працай у Парыжы і пачаць падарожнічаць у пошуках новых, больш разнастайных матываў і відаў. Перш за ўсё мастак пабываў у Сен-Пале, дзе ім былі напісаны «Сэн-Пале, вусце Жыронда» (1892), «Горы ў Сен-Пале» (1893). У перыяд з 1893 па 1913 гады Гіёмен таксама пабываў у Крэзе, Кразане, у Агэ, Аверні, дэпартаменце Орн, Луэне, дэпартаменце Эр, Руане, а ў 1904 годзе наведаў Галандыю.
Пасля 1913 года мастак усё больш часу праводзіць у Кразане, узімку жывучы на поўдні і часта бываючы ў Парыжы. Сярод найболей значных прац гэтых гадоў: «Вёска Пешадэр» (1895), «Пейзаж у Агэ» (1895), «Млын у Бушардонь» (1905), «Горы Кроза» (1918).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Armand Guillaumin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jean Baptiste Armand Guillaumin — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/armand-guillaumin-1841 Праверана 4 лістапада 2024.