Перайсці да зместу

Баба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Баба (ласк. бабуля) — маці бацькі ці маці, часта жонка дзеда.

У гутарковай мове часта проста пажылая жанчына.

Бабы, як і дзяды — важныя складнікі пашыранай (складанай) сям’і. У традыцыйнай культуры бабы і дзяды маюць выразную ролю, якая выяўляецца ў іх доглядзе малодшых дзяцей у сям’і. Роля баб і дзядоў, як правіла, знікае ў ходзе развіцця нуклеарнай сям’і.

У гутарковай мове могуць выкарыстоўвацца сінанімічныя назвы бабы «ба», «бабця»[крыніца?] і іншыя, у залежнасці ад асаблівасцяў мовы і культуры.

У тых выпадках, калі бацькі не могуць забяспечыць належны догляд сваіх дзяцей, бабы і дзяды могуць узяць на сябе ролю апекуноў або суправаджалых. Так у Іспаніі штогод, пачынаючы з 1998 года, кожнае 26 ліпеня адзначаецца Дзень бабы і дзеда.