Беат Ліебанскі
Беат Ліебанскі | |
---|---|
ісп.: Beato de Liébana | |
Род дзейнасці | святар, манах, пісьменнік, багаслоў, ілюмінатар рукапісаў |
Дата нараджэння | 731[1] ці VIII стагоддзе[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 798[3] ці каля 800[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беат Ліебанскі (лац.: Beatus Liebanensis, ісп.: Beato de Liébana) — святар, царкоўны пісьменнік і багаслоў VIII стагоддзя, аўтар адной з самых вядомых кніг сваёй эпохі «Каментарый на Апакаліпсіс».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Беат быў манахам-бенедыктынаў у манастыры Святога Марціна Турскага (Сан-Марцін-дэ-Тур’ена, пазней пераназваным у Санта-Тарыбіа-дэ-Льебана), дзе пасля яго пасвяцілі ў сьвятары. Як мяркуецца, у 785 годзе стаў абатам гэтага манастыра.
Існуе непацверджаных версія пра тое, што ён быў духоўнікам Адасінды, удавы Сіло — караля Астурыі. Беат у сваёй кнізе «Liber adversus Elipandum» згадвае толькі пра сваю прысутнасць у лістападзе 785 года на пастрыжэнні былой каралевы ў манашкі.
Згодна з Эліпандам Таледскім (супраць якога выступаў Беат), вучнем Беата быў Алкуін. Некаторыя біяграфічныя звесткі, а таксама апошняя згадка пра Беата як пра жывога чалавека, запазычаны з літаратурнай і эпісталярнай спадчыны Алкуіна.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Беат Ліебанскі быў адным з першых тэолагаў, якія выступілі з рэзкай крытыкай адапцыянісцкіх ідэй арцыбіскупа Эліпанда Таледскага, што выклікала варожасць паміж імі. У 786 годзе, палемізуючы з арцыбіскупам, Беат (у суаўтарстве з іншым сваім вучнем — тытулярным біскупам Этэрыем Аксаменскім) напісаў твор у двух частках «Кніга супраць Эліпанда, або Пра усынаўленне Хрыста, Сына Божага» (Liber adversus Elipandum, sive de adoptione Christi Filii Dei). Гэтая кніга мае выгляд палемічнага пісьма і цікавая наяўнасцю новага для той эпохі дыялектычнага метаду.
Беату Ліебанскаму прыпісваюць некалькіх гімнаў, пасля уведзеных у масарабскую або вестгоцкую літургію. Найбольш спрэчным з’яўляецца яго аўтарства гімна апосталу Якаву: «Пра Слова Божае, народжанае вуснамі Айца» (O Dei Verbum Patris ore proditum).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Beatus Liebanensis // Catalogue of the Library of the Pontifical University of Saint Thomas Aquinas
- ↑ а б Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 11 лістапада 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118507842 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 лістапада 2023.