Беліцкая абарона
Боўкінская абарона | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | снежань—май 1943—1944 | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Бе́ліцкая абарона — баі партызанскіх брыгад Сенненскай (камандзір В. С. Лявонаў) і 1-й імя К. С. Заслонава (камандзір Л. I. Сяліцкі) па абароне аэрадрома ў саўгасе «Беліца» Сенненскага раёна ў снежні 1943 — маі 1944 гадоў. Праз гэты аэрадром ішло забеспячэнне з савецкага тылу партызан Сенненскага і суседніх раенаў (за ноч прымаў да 10 самалётаў з грузамі).
Для ліквідацыі аэрадрома акупанты 20 снежня 1943 года накіравалі карны батальен (каля 300 салдат). Партызаны атрадаў № 6 і імя К. А. Хаіркізава Сенненскай брыгады ўтрымалі свае пазіцыі, адбілі 3 атакі ворага, знішчылі каля 50 гітлераўцаў і адкінулі ворага да в. Даганоўка. 3—5 лютага 1944 года вораг (каля 600 салдат, батарэя 76-мм гармат) пачаў наступленне з Даганоўкі на абарончыя рубяжы партызан каля саўгаса «Беліца». Наступленне батальёна карнікаў ад в. Латыгаль было спынена атрадамі імя Аляксандра Неўскага і імя Чапаева Сенненскай брыгады. Вораг асноўнымі сіламі авалодаў перадполлем партызынскай абароны ў раёне в. Новая Беліца і 1,5 гадзіны прамой наводкай абстрэльваў умацаванні партызан. Атаку гітлераўцаў партызаны адбілі, на флангах у контрнаступленне перайшлі атрады імя Суворава і імя А. М. Захарава Сенненскай брыгады і атрады «Аршанец» і «Перамога» брыгады імя Заслонава. Страціўшы каля 100 салдат забітымі і параненымі, вораг адышоў у раен в. Нямойта, пакінуўшы абоз, палявыя кухні і частку боепрыпасаў. Сканцэнтраваўшы ў паўночнай частцы раёна мотастралковую дывізію і зводны полк з паліцэйскіх гарнізонаў Сенненскага, Багушэўскага і Бешанковіцкага раёнаў, 16 сакавіка 1944 года фашысты пачалі наступленне і на 5-ы дзень баеў адцяснілі партызан на захад ад аэрадрома. Партызаны стварылі новую паласу абароны на заходнім беразе р. Усвейка і ўтрымлівалі яе да мая 1944 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беліцкая абарона // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.