Берталан Фаркаш
Выгляд
Берталан Фаркаш | |
---|---|
Краіна: | Венгрыя |
Спецыяльнасць: | касманаўт-даследчык |
Воінскае званне: | брыгадны генерал |
Экспедыцыі: | Саюз-36 — Салют-6 — Саюз-35 |
Дата нараджэння: | 2 жніўня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Аўтограф: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Берталан Фаркаш (венг.: Bertalan Farkas; 1 жніўня 1949, Дзьюлахаза, Венгрыя) — першы венгерскі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1980). Герой Венгрыі (1980). Лётчык-касманаўт Венгрыі (1980).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў ваеннае вучылішча лётчыкаў (СССР; 1972). З 1978 года ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. 26.5—3.6.1980 з В. М. Кубасавым здзейсніў (як касманаўт-даследчык) палёт на касмічным караблі «Саюз-36» і арбітальнай станцыі «Салют-6» (асноўны экіпаж Л. І. Папоў, В. В. Румін) з прыстыкаваным да яе касмічным караблі «Саюз-35», на якім вярнуўся на Зямлю. У космасе правёў 7,87 сутак.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берталан Фаркаш
- Берталан Фаркаш на сайце «Героі краіны»