Будзьма беларусамі!
Будзьма беларусамі! | |
---|---|
URL | budzma.by |
Тып сайта | некамерцыйная арганізацыя |
Рэгістрацыя | 1 кастрычніка 2008 |
Мова(-ы) | беларуская мова |
Бягучы статус | актыўны |
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — грамадская кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з'яўляецца Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“». Дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанію падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы, бізнес, інфармацыйныя агенцтвы, спартовыя клубы, творцы, розныя актыўныя і крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэты «Будзьма беларусамі!»[1][2]. Каардынатарамі кампаніі з'яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.
Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. «Будзьма беларусамі!» дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.
У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. Пачынаючы з 2013 года кампанія ідзе пад слоганам «Культура паляпшае жыццё!», дзе паняцце «культура» ўжываецца ў шырокім значэнні: не толькі мастацтва, а найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваім жыцці чалавек штодня. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства, і шмат іншага.
Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!»[3], ток-шоў і «Кірмашы праектаў»[4], камунікацыйныя праграмы «Краіна цмокаў»[5] і «Культура паляпшае жыццё»[6], музычныя праекты «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», «Тузін. Перазагрузка», «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», мультфільм «Будзьма беларусамі»[7], серыя фільмаў-вандровак «Край|BY»[8].
Сайт кампаніі — budzma.by — стаў інфармацыйным рэсурсам, пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай інфармацыі.
Напрыканцы чэрвеня 2023 года сайт і Telegram-канал праекта прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі[9].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Люблю Беларусь (2010)[10]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У Менску прэзэнтавалі кампанію “Будзьма!” . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (1 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.
- ↑ Бондар, Алесь. Як беларусізаваць беларусаў? . Наша Ніва (2 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 27 студзеня 2020.
- ↑ Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!»
- ↑ «Кірмашы праектаў»
- ↑ «Краіна цмокаў»
- ↑ «„Будзьма!“ прэзентуе канцэпт „Культура паляпшае жыццё“»
- ↑ «Анімацыйны фільм „Будзьма беларусамі!“»
- ↑ «Край|BY»
- ↑ Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі праекта «Будзьма беларусамi» . Наша Ніва (30 чэрвеня 2023).
- ↑ Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- budzma.org — афіцыйны сайт