Будынак былой бальніцы (Браслаў)
Будынак | |
Будынак былой бальніцы | |
---|---|
55°38′10″ пн. ш. 27°02′43″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Браслаў |
Заснавальнік | Станіслаў Тэадоравіч Нарбут |
Будаўніцтва | 1905—1906 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000172 |
Стан | добры |
Будынак былой бальніцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя ў горадзе Браславе Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Савецкай, 38.
У цяперашні час у будынку дзейнічае Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]15 жніўня 1905 года адбылася закладка Браслаўскай земскай участковай бальніцы, якая будавалася на сродкі земства. 25 лістапада 1906 года адбылося яе адкрыццё. Першым урачом Браслаўскай бальніцы стаў Станіслаў Нарбут, які карыстаўся сярод насельніцтва вялікім аўтарытэтам. Аплата за лячэнне ў бальніцы была невысокай, агульнадаступнай. Самы бедны люд лячыўся за кошт земства[1].
У лютым 2006 года ў будынку бальніцы пачаў дзейнічаць Панцеляймонаўскі скіт, заснаваны як структурнае падраздзяленне Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Пастановай святога сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 20 снежня 2007 года ён быў ператвораны ў Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр[2].
Пры манастыры ёсць дамавая царква ў імя Святога вялікапакутніка Панцеляймона. У ёй захоўваецца асабліва шанаваная святыня — абраз Святога Панцеляймона з часціцай ягоных мошчаў. Пры манастыры працуе нядзельная школа для дзяцей, ёсць дапаможная гаспадарка недалёка ад Браслава ў вёсцы Зарачча[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Уяўляе сабой аднапавярховы будынак з чырвонай цэглы з двума купаламі, увянчаных крыжамі[2].
Зноскі
- ↑ Карпіцкі, В. З гісторыі медыцыны Браслаўшчыны / В. Карпіцкі // Браслаўская звязда. – 1996. – 23 лістап.
- ↑ а б в Свято-Пантелеимоновский женский монастырь, г. Браслав(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2021. Праверана 23 студзеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак былой бальніцы (Браслаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак былой бальніцы (Браслаў) на сайце «Архіварта»