Перайсці да зместу

Бурачнікавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бурачнікавыя

Незабудка ўзгоркавая (Myosotis discolor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boraginaceae Juss., 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31633
NCBI  21571
EOL  4301
GRIN  f:160
IPNI  30000135-2
FW  55752

Бура́чнікавыя[3] (Boraginaceae) — сямейства двухдольных кветкавых раслін.

Травяністыя расліны, рэдка паўкусты, кусты, ліяны і дрэвы. Кветкі пераважна двухполыя, з двайным калякветнікам, звычайна сабраныя ў завіток, радзей адзіночныя. Плод у асноўным сухі, дробны (распадаецца ў перыяд выспявання на 4 ці 2 арэшкападобныя долі), у некаторых бурачнікавых плод касцянкападобны, сакаваіты, вельмі рэдка — каробачка.

Адрозніваецца больш за 100 родаў, звыш 2000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары, пераважна ў Міжземнамор’і і на захадзе Паўночнай Амерыкі. На Беларусі найбольш вядомыя агурочнік (Borago), верабейнік (Lithospermum), жывакост (Symphytum), пакрывец (Anchusa), медуніца (Pulmonaria), незабудка (Myosotis), сіняк (Echium), касталом (Cynoglossum). Многія віды — пустазелле.

Падсямейства BoraginoideaeБурачнікавыя

Падсямейства Cordioideae

Падсямейства Ehretioideae

Падсямейства Heliotropioideae

Падсямейства Hydrophylloideae

Падсямейства Lennooideae

Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя і харчовыя расліны. Некаторыя віды ядавітыя для жывёл і чалавека.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Бурачнікавыя // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.