Валерый Віктаравіч Геляцей
Валерый Віктаравіч Геляцей | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Валерій Вікторович Гелетей | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mykhailo Koval[d] | ||||||
Пераемнік | Сцяпан Цімафеевіч Палтарак | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 жніўня 1967 (57 гадоў) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | генерал-палкоўнік | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валерый Віктаравіч Геляцей (28 жніўня 1967, г. п. Верхні Карапец, Украінская ССР, СССР) — Украінскі вайсковец. Генерал-палкоўнік. Узначальваў Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны (2007—2009, 2014). Міністр абароны Украіны (з 3 ліпеня 2014). Член СНБА (з 5 ліпеня 2014) [1].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 скончыў Івана-Франкоўскую спецыялізаваную сярэднюю школу міліцыі.
У 1994 скончыў Украінскую акадэмію ўнутраных спраў.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Па заканчэнні сярэдняй школы Геляцей год прапрацаваў слесарам-аўтаэлектрыкам Мукачаўскага АТП-06011.
У 1985—1987 адслужыў у арміі (памежныя войскі).
З сакавіка 1988 — служба ў органах МУС.
У 1990 годзе стаў оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку ў Мукачава. У 1994 годзе пераведзены оперупаўнаважаным УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеў.
У 1996 годзе ўзначаліў Мінскае раённае аддзяленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеве.
З лютага па чэрвень 1997 начальнік аддзела УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеве. Затым прызначаны намеснікам начальніка УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеў.
З 1998 года — першы намеснік начальніка УБАЗ ГУ МУС Украіны ў Кіеве.
У 2000 годзе ўзначаліў Кастрычніцкае раённае ўпраўленне ГУ МУС у Кіеве. З 2001 года начальнік упраўлення крымінальнага вышуку ГУ МУС у Кіеве.
У 2003 годзе — начальнік упраўлення аператыўнай службы ГУ МУС у Кіеве.
У 2004 годзе — першы намеснік начальніка дэпартамента разведвальна-пошукавай дзейнасці пры ГУ МУС Украіны ў Кіеве.
У лютым — сакавіку 2005 года — першы намеснік начальніка ГУ МУС у Кіеве — начальнік УБАЗ. 2005—2006 — начальнік УБАЗ ГУ МУС у Кіеве.
У кастрычніку 2006, будучы ў званні палкоўніка міліцыі, узначаліў галоўную службу па пытаннях дзейнасці праваахоўных органаў Сакратарыята Прэзідэнта Украіны. 4 снежня 2006 прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі [2].
24 мая 2007 ўказам прэзідэнта Віктара Юшчанкі прызначаны на пасаду начальніка Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны. Гэтая структура — праваахоўны орган спецыяльнага прызначэння, асабісты склад якой забяспечвае ахову больш за 20 службовых асобаў дзяржавы і 70 аб’ектаў органаў дзяржаўнай улады Украіны, а таксама высокапастаўленых кіраўнікоў іншых дзяржаў падчас іх візітаў ва Украіну.
20 чэрвеня 2007 Юшчанка надаў у парадку пераатэстацыi новаму начальніку Упраўлення дзяржаховы воінскае званне генерал-маёра [3]. Яшчэ праз два месяцы, 21 жніўня, павысіў яго ў генерал-лейтенанты[4]. 20 жніўня 2008 прысвоена воінскае званне генерал-палкоўніка [5].
У 2008 годзе Геляцею было прысвоена воінскае званне генерал-палкоўнік. Лічылася, што яму спрыяў зямляк, уплывовы ўкраінскі палітык Віктар Балога. Па меншай меры менавіта пасля сыходу Балога з пасады кіраўніка Сакратарыята Прэзідэнта Украіны абарвалася гэтак імклівая кар’ера Геляцея (за тры гады ён вырас у званні з палкоўніка да генерал-палкоўніка). Дарэчы, у 2013 годзе пляменніца Геляцея выйшла замуж за старэйшага сына Балога.
У ліпені 2009 вызвалены ад пасады начальніка Дзяржаховы.
2011—2014 — віцэ-прэзідэнт «Авант-банку», аднак у справаздачах банка на сайце Нацкамісіі па каштоўных паперах і фондаваму рынку, няма інфармацыі аб тым, што Геляцей займаў пасаду віцэ-прэзідэнта.[6]
2 Сакавіка 2014 указам в.а. прэзідэнта Аляксандра Турчынава ізноў прызначаны начальнікам Упраўлення дзяржаховы Украіны. На гэтай пасадзе Геляцей змяніў Сяргея Куліка. Узначальваў УДА у 3 ліпеня 2014.[7]
3 ліпеня 2014 Вярхоўнай Радай прызначаны міністрам абароны Украіны.[8].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны № 571/2014 ад 5 ліпені 2014 г. «Аб зменах у складзе Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны»
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны № 1021/2006 ад 4 сьнежня 2006 г. «Аб прысваенні спецыяльных і воінскіх званняў»
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны № 541/2007 ад 20 чэрвеня 2007 «Аб прысваенні воінскага звання»
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны № 753/2007 ад 21 жніўня 2007 года «Аб прысваенні воінскіх званняў»
- ↑ Указ Прэзідэнта Украіны № 738/2008 ад 20 жніўня 2008 «Аб прысваенні воінскага звання»
- ↑ сілавікоў Парашэнка ад аховы прэзідэнта да абароны дзяржавы
- ↑ Указам Прэзідэнта Украіны № 562/2014 Аб вызваленні В.Гелетея з пасады начальніка Упраўлення дзяржаўнай аховы Украіны
- ↑ Украінская праўда: [http: // www.pravda.com.ua/news/2014/07/3/7030849/ Міністрам абароны стаў Геляцей]