Валянцін Жданко
Выгляд
Валянцін Жданко | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст |
Дата нараджэння | 1964 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Валянцін Жданко (нар. 1964, в. Краснае, Шчучынскі раён) — беларускі журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Краснае Шчучынскага раёна. З залатым медалём скончыў сярэднюю школу. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Працаваў рэпарцёрам у шчучынскай раённай газеце, у мінскай «Чырвонай змене». З 1987 года ў газеце «Звязда». У 1995—1999 гадах — намеснік галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты». З 1999 года — кіраўнік Мінскага бюро Радыё Свабода. Аўтар штотыднёвай перадачы «Паштовая скрынка 111»[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты. Мае дзвюх дачок і сына[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Жданко Валянцін - Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org . old.kamunikat.org. Праверана 26 лютага 2024.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі Беларускай службы Радыё «Свабода»
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Лаўрэаты прэміі імя Алеся Адамовіча
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Журналісты Беларусі
- Супрацоўнікі «Белорусской деловой газеты»