Перайсці да зместу

Валянцін Навумавіч Рабцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валянцін Рабцэвіч
Валянцін Навумавіч Рабцэвіч
Дата нараджэння 26 лістапада 1934(1934-11-26)
Месца нараджэння Красная, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР
Дата смерці 29 мая 2008(2008-05-29) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг, нумізмат, калекцыянаванне манет
Навуковая сфера археалогія, нумізматыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (26 лютага 1934 в. Красная, Кіраўскі раён — 29 мая 2008, Мінск) — беларускі гісторык, нумізмат, археолаг. Доктар гістарычных навук (1996), прафесар (1997). Спецыяліст па гісторыі грашовага абарачэння ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматычнай школы.

Скончыў у 1957 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 1957—1959 — супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музея БССР. У 1959—1963 гадах вучыўся ў аспірантуры Дзяржаўнага Эрмітажу СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І. Г. Спаскага.

У 1964 абараніў у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР кандыдацкую дысертацыю па тэме «Тапаграфія манетных скарбаў на тэрыторыі Беларусі»[2].

З 1963 працаваў на гістарычным факультэце БДУ, спачатку выкладчыкам, з 1970 — дацэнтам кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў, з 1973 — кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з 1997 — прафесар.

У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Расійска-„польскія“ манетныя эмісіі эпохі Пятра I»[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў гісторыю грашовага звароту ВКЛ і Кароны, тапаграфію манетных скарбаў на Беларусі. Аўтар класічных манаграфій «О чем рассказывают монеты», «Нумизматика Беларуси», «Российско-польские монетные эмиссии эпохи Петра I», больш 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у перыёдыцы і энцыклапедычных выданнях.

На аснове ўласнай калекцыі манет стварыў нумізматычны кабінет БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэта гісторыкаў СССР.

Дзякуючы яго намаганням на Беларусі засталася частка ўнікальнага грашова-рэчавага скарбу 15 ст. (сярод рэчаў г.зв. «пояс Вітаўта»).

Археалагічная праца

[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у вывучэнні і раскопках археалагічных помнікаў:

Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (БДУ). Залаты знак Польскага нумізматычнага таварыства[2].

Навуковыя артыкулы і кнігі

[правіць | правіць зыходнік]
«Пояс Вітаўта» з в. Літва, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
  • Монетные клады второй четверти 18 в. на территории Чернигово-Северской земли и Восточной Белоруссии // Нумизматика и сфрагистика, вып.1, Киев, 1963;
  • Шотландские монеты первой половины 17 века в кладах Белоруссии и соседних районов // Нумизматика и эпиграфика, т.4, Москва, 1963;
  • Обращение пражского гроша на западнорусских землях // Государственный Эрмитаж, 1764—1964, Ленинград, 1964;
  • Два монетно-вещевых клада 9 века из Витебской области // Нумизматика и эпиграфика, т.5, Москва, 1965;
  • Куфические дирхемы на территории Белоруссии // Древности Белоруссии, Минск, 1966;
  • Основные итоги нумизматических исследований в БССР // Белорусские древности, Минск, 1967;
  • Находки античных монет на территории Белоруссии // Вопросы истории, Минск, 1968;
  • Некоторые вопросы обращения медной монеты на территории Польши // 1 Międzynarodowy kongres archeologii słowiańskiej, Wrocław, 1968;
  • О чём рассказывают монеты, 1-е выд., Минск, 1968
  • Русская монетная медь XVII века в кладах Белоруссии и Украины // Древности Белоруссии, Минск, 1969;
  • Нумизматика // Историческое краевединие Белоруссии, Минск, 1970;
  • Некоторые вопросы тезаврации сокровищ // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Минск, 1972;
  • Новые монеты Дегтянского клада // Беларускія старажытнасці, Мінск, 1972;
  • Денежное обращение // Очерки по археологии Белоруссии, Минск, 1972 — у суаўтарстве з Г. Штыхавым;
  • Раковецкий клад // Науч. сессия, посв. памяти профессора Д. Г. Капанадзе, Тбилиси, 1972;
  • Мароськовский клад 17в. // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Минск, 1974;
  • Коз’янковский клад // АО Москва, 1974
  • О чём рассказывают монеты, 2-е выд., Минск, 1978;
  • Skarby monet z XVI i XVII wieku na terenie obwodu Brzeskiego I Grodzieńskiego Białoruskiej SRR // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, № 6, 1986;
  • «Бумаги М. Г. Деммени» как источник по истории монетного производства Петровкой эпохи // Краткие тезисы докладов и сообщений научной конференции «Новое в советской нумизматике и нумизматическом музееведении», Ленинград, 1987;
  • Тинф Петра І (в поисках прототипа) // Великий Октябрь и зарубежные славянские страны: XI Всесоюзная науч.конф. историков-славистов, Минск, 1988;
  • Putywlskie і sewskie czechy // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, № 8, 1988
  • Российско-«польские» монетные эмиссии эпохи Петра І // Славяне: адзінства і мнагастайнасць: тэз. дак. і павед. міжн. канф., Мінск, 1990;
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі — энцыклапедыя, (частка артыкулаў), Мінск, 1993;
  • Нумизматика Беларуси, Минск, 1995;
  • Клады: атрибуция, классификация, интерпритации// Банкаўскі веснік, жнів. 2005.

Зноскі

  1. https://charter97.org/ru/news/2008/5/29/6970/ Праверана 14 лютага 2017.
  2. а б в Марозаў 2022.