Перайсці да зместу

Верашчака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верашчака
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
беларуская кухня, польская кухня і літоўская кухня[d]
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя

Верашча́ка — традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва, вядомая з «саскіх» (саксонскіх) часоў, ад сярэдзіны XVIII ст.

Пры двары караля Аўгуста III у Варшаве быў славуты кухмістр Верашчака, аўтар адмысловага спосабу падавання кілбасы: кілбаса, якая падавалася «на верашчаку», рэзалася ў талерцы, перакладалася кавалкамі сала і палівалася вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай, адсюль і прымаўка: «за караля Саса лыжкай кілбаса».

У класічнай польскай кулінарыі верашчака, або кілбаса па-старапольску, дагэтуль гатуецца з белай кілбасы, зваранай у піве напалам з вадой, затым пакрышанай на кавалкі і вельмі хутка (каля 1 хв.) патушанай у густым заквашаным цыбулевым соусе. Неўзабаве верашчака выйшла за межы каралеўскага двара і зазнала шэраг мадыфікацый у розных мясцінах і сацыяльных пластах Польшчы і ВКЛ. Напрыклад, у канцы XVIII ст. у Нясвіжы частавалі «каўбасой, так званай верашчакай, з соусам падрыхтаванай» наведвальнікаў бернардынскага кляштару. У адным з варыянтаў верашчака ўяўляла сабою густы суп з кілбасой, паўгускамі ды ячнай кашай. Стравы падобнай рэцэптуры, з мясцовымі адрозненнямі, вядомыя па ўсёй Беларусі пад назвай верашчака, часцей мачанка: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У Літве і на паўночным захадзе Беларусі верашчаку тушаць на бураковым квасе. Ядуць як мачанне для бліноў.

Народная этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое зыходзіць ад кілбасы падчас гатавання. Адной з магчымых дадатковых падстаў пашырэння своеасаблівага «культу верашчакі» у XIX ст. была асоба Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча.

Якуб Колас у паэме Новая зямля:

"

...
І бацьку з дзядзькам пакідалі
Над верашчакай завіхацца.
Мужчыны бралі па аладцы
І аж пацелі, небаракі.
З аладкі дзядзька рабіў трубку,
Каб лепш здаволіць сваю губку
І больш зачэрпаць верашчакі.


Новая зямля (1923)
"
  • Белы А. Верашчака // Праект «Наша ежа»