Вестэрнізацыя
Вестэрнізацыя (англ.: Western — заходні) — перанакіраванне развіцця грамадства на ўзор культуры краін Захаду, што прадугледжвае засваенне заходніх ладу жыцця і моды, каштоўнасцей маралі і этыкі, стэрэатыпаў мыслення і паводзінаў. Найчасцей пераймаюцца верацярпімасць , народаўладдзе, міжэтнічная цярпімасць , свабода звестак і творчасці, эканамічны лібералізм. Звычайна праводзіцца кіраўніцтвам дзяржаваў: Вялікае Княства Літоўскае ў 16—18 ст., Маскоўскае царства на пачатку 18 ст., Японская імперыя ў другой палове 19 ст. — 20 ст. Часам выклікае супраціўленне чыноўнікаў (Мусульманскі свет , СССР), веравызнавальных супольнасцей, народнасцей і саслоўяў. У краінах, якія здабылі незалежнасць пры распадзе СССР у 1991 г., ператварылася ў амерыканізаванне . Асноўнымі рэчышчамі ажыццяўлення служаць заходнія сродкі масавай інфармацыі (перыёдыка, радыё, Сеціва, тэлебачанне), міжасабовыя і міжурадавыя зносіны з краінамі Захаду, распаўсюджанне заходніх культурных артэфактаў (адзенне, відэакасета, камп’ютарная праграма, кніга, фільм)[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Эдуард Дубянецкі. Вестэрнізацыя // Культуралогія / маст. Алег Глекаў, рэд. Генадзь Маслыка. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 68-69. — 384 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0277-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Кізіма. Вестэрнізацыя як выклік // Звязда : газета. — 9 кастрычніка 2012. — № 195 (27310). — С. 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)