Перайсці да зместу

Вялікае Герцагства Бадэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікае герцагства Бадэн)
Незалежная дзяржава, Вялікае герцагства ў складзе Германскай імперыі (18711918)
Вялікае герцагства Бадэн
ням.: Großherzogtum Baden
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Badnerlied[d]
Герцагства Бадэн на карце імперыі
Герцагства Бадэн на карце імперыі
< 
< 
 >
1806 — 1918

Сталіца Карлсруэ
Мова(ы) алеманскі дыялект нямецкай мовы
Афіцыйная мова алеманскі дыялект нямецкай мовы[d]
Рэлігія пратэстанцтва з 1771 г.
Грашовая адзінка паўднёвагерманскі гульдэн[d]
Плошча 3 400 км² (1803 г.),
15 082 км² (1905 г.)
Насельніцтва 210 000 чал. (1803 г.),
2 009 320 чал. (1905 г.)
Форма кіравання дуалістычная манархія
Дынастыя Цэрынгены
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вялікае Герцагства Бадэн (ням.: Großherzogtum Baden) — гістарычная дзяржава на паўднёвым захадзе Германскай імперыі, якое існавала ў перыяд з 1806 года па 1918 гады.

Папярэднік Вялікага герцагства, маркграфства Бадэн было створана ў XII стагоддзі і затым падзелена на некалькі зямель, якія ў 1771 годзе былі зноў аб’яднаны ў адзінае маркграфства.

У 1803 годзе Бадэн стаў курфюрствам Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Паводле Прэсбургскага міру 1805 года да Бадэна было далучана старадаўняе радавое ўладанне герцагаў цэрынгенскіх — Брэйсгау.

У 1806 годзе тэрыторыя Бадэна пашырылася ў сувязі з распадам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Дзякуючы ўступленню ў Рэйнскі саюз, Бадэн быў перайменаваны ў вялікае герцагства і да яго далучана большая частка фюрстэнбергскіх уладанняў, ландграфства Клетгау, княства Лайнінген і іншыя.

У 1815 годзе Вялікае герцагства далучылася да Германскага саюза.

У час рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бадэн быў цэнтрам рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1849 годзе Бадэн стаў адзінай германскай дзяржавай-рэспублікай, праўда, на кароткі час: рэвалюцыя ў герцагстве была задушана прускімі войскамі.

Вялікае Герцагства Бадэн засталося незалежным аж да стварэння Германскай імперыі ў 1871 годзе.

Пасля рэвалюцыі 1918 года Бадэн стаў часткай Веймарскай рэспублікі (гл. Рэспубліка Бадэн).

Глава дзяржавы — Вялікі герцаг, заканадаўчы орган — Бадэнскі саслоўны сход (Badische Ständeversammlung), што складаўся з Першай палаты (Erste Kammer), якая складалася з тытулаванага дваранства, і Другой палаты (Zweite Kammer), якая выбіралася выбаршчыкамі на аснове маёмаснага цэнзу. Выканаўчы орган — Бадэнскае дзяржаўнае міністэрства (Badische Staatsministerium), якое прызначалася Вялікім Герцагам і несла перад ім адказнасць.

Вялікія герцагі з дынастыі Цэрынгенаў:

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Бадэна была падзелена на акругі (Landeskommissärbezirk) (да 1864 года — kreis), акругі на раёны (bezirksamt), раёны на абшчыны (gemeinde). На чале раёна стаялі амтманы (amtmann), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя саветы (gemeinderat), на чале абшчын бургамістры ці старосты (gemeindevorsteher)[крыніца?].

  • Фрайбургская акруга (Landeskommissärbezirk Freiburg)
  • Карлсруйская акруга (Landeskommissärbezirk Karlsruhe)
  • Канстанцкая акруга (Landeskommissärbezirk Konstanz)
  • Мангеймская акруга (Landeskommissärbezirk Mannheim)

Прававая сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшы судовы орган — Карлсруйскі Оберландэсгерыхт (Oberlandesgericht Karlsruhe), раней — вышэйшы надворны суд (Oberhofgericht Mannheim), суды апеляцыйнай інстанцыі — ландгерыхты (landgericht), раней — раённыя і надворныя суды (kreis- und hofgericht) (да 1864 г. — надворныя суды (hofgericht)), суды першай інстанцыі — амтсгерыхты (amtsgericht) (да 1857 — бецыксамты).

  • (Фрайбургская акруга)
    • Фрайбургскі ландгерыхт (Landgericht Freiburg)
    • Офенбургскі ландгерыхт (Landgericht Karlsruhe)
  • (Карлсруйская акруга)
    • Карлсруйскі ландгерыхт (Landgericht Karlsruhe)
  • (Канстанцкая акруга)
    • Канстанцкі ландгерыхт (Landgericht Konstanz)
    • Вальдсгуцкі ландгерыхт (Landgericht Waldshut)
  • (Мангеймская акруга)
    • Мангеймскі ландгерыхт (Landgericht Mannheim)
    • Мосбахскі ландгерыхт (Landgericht Mosbach)

Сілавыя структуры

[правіць | правіць зыходнік]
Бадэнскія драгуны, 1809 год, малюнак Рыхарда Кнотэля.
Трубачы 2-га Драгунскага полка ў 1830-х гадах.

Рашэннямі ландтага Вялікага герцагства Бадэн у 1868 годзе ў дзяржаве была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць. У сілу Ваеннай канвенцыі, ад 25 лістапада 1870 года, Бадэнскія войскі ўтваралі складовую частку Прускай арміі, а з 1 мая 1871 года Бадэнская армія разам з дзвюма прускімі пяхотнымі палкамі і адным прускім кавалерыйскім палком склалі 14-ы корпус германскай імперскай арміі, з галоўным упраўленнем у горадзе Карлсруэ і дывізіённымі ўпраўленнямі ў гарадах Карлсруэ і Фрайбургу.

  • Бадэнская армія
  • Бадэнская паліцыя
  • Ландвер:
    • Батальён ландверы Герлахсгайм (Landwehr-Bataillon Gerlachsheim) (110-ы (2-і вюртэмбергскі пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Гайдэльберга (Landwehr-Bataillon Heidelberg) (110-ы (2-і вюртэмбергскі пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Брухзаля (Landwehr-Bataillon Bruchsal) (111-ы (3-і вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Карлсруэ (Landwehr-Bataillon Carlsruhe) (111-ы (3-і вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Раштата (Landwehr-Bataillon Rastatt) (112-ы (4-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Офенбурга (Landwehr-Bataillon Offenburg) (112-ы (4-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Фрайбурга (Landwehr-Bataillon Freiburg) (113-ы (5-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Лёраха (Landwehr-Bataillon Lörrach) (113-ы (5-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Донауэшынгена (Landwehr-Bataillon Donaueschingen) (114-ы (6-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)
    • Батальён ландвера Штокаха (Landwehr-Bataillon Stockach) (114-ы (6-ы вюртэмбергскі) пяхотны полк ландвера)

Грашовая адзінка — марка (да 1871 года — Бадэнскі гульдэн), разменная манета — пфеніг. Аператар чыгуначных паведамленняў — Вялікагерцагскія дзяржаўныя чыгункі (Großherzoglich Badische Staatseisenbahne), трамвай існаваў у Мангейме, Гайдэльбергу, Фрайбургу, Карлсруэ, Пфорцгайме аператар пошты і тэлефона — Бадэнская дзяржаўная пошта.