Перайсці да зместу

Вячаслаў Яўгенавіч Акшаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вячаслаў Яўгенавіч Акшаеў
Нарадзіўся 6 красавіка 1959(1959-04-06) (65 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1977—1988 Віцязь (Віцебск)
1989 СКБ (Віцебск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Вячаслаў Акшаеў (нар. 6 красавіка 1959, г. Віцебск) — беларускі футбаліст і футбольны трэнер.

Усю сваю гульнявую кар’еру правёў у сваім родным горадзе, дзе на працягу 13 гадоў выступаў за галоўную віцебскую каманду на пазіцыі паўабаронца. З 1977 году па 1989 сыграў каля 250 матчаў, у якіх забіў не менш за 22 галоў.

Працаваў галоўным трэнерам віцебскай «Дзвіны» (1995—1996) і «Лакаматыва-96» (1996-98), «Гомеля» (1999—2000), бабруйскай «Белшыны» (2000—2002), «Маладзечна» (2003), мінскага МТЗ-РІПА (2003), наваполацкага «Нафтана» (2004-07), гродзенскага «Нёмана» (2008), мінскага «Лакаматыва» (2008) і гомельскага «ДСК-Гомель» (2009—2010).

У 2010 годзе па запрашэнні Георгія Кандрацьева стаў памочнікам галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі. Аднак у 2011 годзе па сямейных абставінах спыніў супрацоўніцтва і пакінуў размяшчэнне зборнай.

У 2007 годзе прапаноўвалі пасаду галоўнага трэнера гродзенскага клуба, аднак з «Нёманам» ён падпісаў кантракт толькі праз год. Умовы працоўнага пагаднення былі падпісаныя па сістэме 1+2 (на год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два, калі абодва бакі згодны), але прапрацаваў трэнер у Гродне толькі да сярэдзіны ліпеня.

З 4 студзеня па 19 ліпеня 2008 года ўзначальваў гродзенскі «Нёман». Прыйшоў у клуб у пачатку сезона, змяніўшы на гэтай пасадзе Людаса Румбуціса. У ролі галоўнага трэнера правёў у чэмпіянаце Беларусі за наш клуб 15 матчаў (+4=3-8, розніца мячоў 21-27, 15 ачкоў)[1].

Зноскі