Перайсці да зместу

Віталь Іванавіч Еўмянькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Іванавіч Еўмянькоў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1976(1976-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 2022(2022-12-25) (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, выкладчык, журналіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Член у

Віталь Іванавіч Еўмянькоў (5 чэрвеня 1976, Магілёў — 25 снежня 2022, Магілёў) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (2006).

Скончыў МДУ. Служыў у арміі. З 1999 года выкладаў у МДУ. Абараніў дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.». Працаваў на кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Гаварыў па-беларуску.

Выкладаў журналістыку. Рэдагаваў сайт city.mogilev.by і гарадскі партал mycity.by (2009—2012).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Вясной 2021 звольнены з універсітэта па палітычных матывах (адначасова з Аляксандрам Агеевым і Ігарам Шарухам).

Памёр пасля працяглай хваробы 25 снежня 2022 года ў Магілёве[1]. Пахаваны ў Магілёве[2].

Творчасць і навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся ў магілёўскім гадавіку «Брама» і часопісе «Маладосць». Перакладаў з польскай мовы. Аўтар аповесці «Успаміны Ваяводы, або Пялёсткі белай ружы» (Мінск, 2008), паэмаў «Хоцімская вайна» і «Філаматы»[2].

Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, асабліва часу Рэчы Паспалітай. Аўтар манаграфій «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.» (Магілёў, 2009) і «Навіны „краёвыя“ і замежныя ў польскамоўных выданнях другой паловы XVI — першай чвэрці XVII ст. „Меркурый ардынарыйны“ (спроба апісання і верыфікацыі гістарычных крыніц)» (Магілёў, 2016), вучэбна-метадычны дапаможнік «Літаратурнае рэдагаванне і кнігавыданне на тэрыторыі Беларусі» (Магілёў, 2012—2014). Напісаў больш як 100 навуковых артыкулаў[2].

  1. У Магілёве памёр Віталь Еўмянькоў. Яму было 46 гадоў . Наша Ніва (25 снежня 2022). Праверана 28 чэрвеня 2024.
  2. а б в Еўмянькоў Віталь – Белліт  (20 кастрычніка 2023). Праверана 28 чэрвеня 2024.