Віталь Паўлавіч Чацверыкоў
Віталь Паўлавіч Чацверыкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 жніўня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1983 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0156408 |
Віталь Паўлавіч Чацверыко́ў (16 жніўня 1933; г. Алматы, Казахстан — 26 жніўня 1983) — беларускі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974). Народны артыст Беларусі (1979). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віталь Паўлавіч Чацверыкоў нарадзіўся 16 жніўня 1933 года ў Алматы (цяпер Казахстан).
У 1949—1952 годах вучыўся ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы і Ленінградскім вышэйшым ваенна-марскім вучылішчы імя Ленінскага камсамола. Скончыў у 1962 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (майстэрня Р. М. Козінцава)[1][2]. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1965 года.
Віталь Чацверыкоў памёр 26 жніўня 1983 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Для яго творчай манеры характэрна імкненне да мастацкага асэнсавання дакументальных фактаў, эпічнага адлюстравання рэчаіснасці, выкарыстанне экспрэсіўных мастацкіх сродкаў. Зняў дакументальныя фільмы «Высокае напружанне» (1964), «Беларуская рапсодыя» (1965), «Пакараны смерцю ў сорак першым» (1967), «Мне хацелася расказаць» (1969) і інш. Стварыў мастацкія эпічныя фільмы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны «Руіны страляюць…» (1971, тэлевізійны) і «Полымя» (1974, галоўная прэмія 8-га Усесаюзнага кінафестывалю ў Кішынёве 1975), у якіх ігравыя эпізоды спалучаны з кадрамі кінахронікі і архіўных дакументаў.
Сярод іншых фільмаў: «Саша-Сашачка» (1967), «Час-Не-Чакае» (1976), «Чорная бяроза» (1978), «Паводка» (1981), «Зацішша» (1982, тэлевізійны), «Сад» (1983).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — актрыса Мінскага ТЮГа Ж. П. Чацверыкова (нар. 1941). Сын — беларускі рэжысёр і сцэнарыст І. В. Чацверыкоў (нар. 1966).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]На будынку № 26 па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе жыў Віталь Паўлавіч Чацверыкоў у 1975—1983 гадах, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Віталю Чацверыкову прысвечаны дакументальны фільм «Паспець да ночы» (рэж. Ю. А. Марухін, 2001)[1][2].
Зноскі
- ↑ а б Четвериков Архівавана 7 красавіка 2014.
- ↑ а б http://megabook.ru/article/ЧЕТВЕРИКОВ%20Виталий%20Павлович
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чацверыкоў Віталь Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Чацвярыкоў, Віталь Паўлавіч Архівавана 7 красавіка 2014. на сайце кампаніі «Беларусьфільм».
- Асобы
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Алма-Аце
- Памерлі 26 жніўня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі УДІКа
- Постаці Беларусьфільма
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Кінарэжысёры Беларусі
- Кінарэжысёры СССР
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Члены КПСС