Віцім
Выгляд
Віцім | |
---|---|
бур. Витим мγрэн, эвенк. Видым, руск. Витим | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1537 км |
Басейн | 225 000 км² |
Расход вады | 2 200 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | зліццё рэк Віцімкан і Чына |
• Каардынаты | 54°20′23″ пн. ш. 112°25′13″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лена |
• Каардынаты | 59°28′06″ пн. ш. 112°36′04″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лена → мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Бурація, Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Якуція |
Код у ДВР | 18030200112117100015361 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віці́м[1] (бур. Витим мγрэн, эвенк.: Видым, руск.: Витим) — рака ў Расіі, ва Усходняй Сібіры, правы прыток ракі Лена.
Даўжыня 1837 км. Плошча вадазбору 225 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2200 м³/с, каля горада Бадайбо — 1520[1] м³/с. Утвараецца пры зліцці рэк Віцімкан і Чына, працякае па Віцімскім пласкагор’і, Станавым нагор’і і ўскраіне Патамскага нагор’я. Упадае ў Лену двума рукавамі, утвараючы дэльту.
Асноўныя прытокі: Куанда, Карэнга, Калакан, Калар, Бадайбо, Таксіма (правыя) і Цыпа (руск.: Ци́па)[2], Муя, Мамакан, Мама (левыя).
Рака суднаходная на 300 км ад вусця[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 476 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 233.