Перайсці да зместу

Галіна Васілеўна Міхаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Міхаль
Пол жанчына
Поўнае імя Галіна Васілеўна Міхаль
Нарадзілася 1961
Грамадзянства
Альма-матар

Галіна Васілеўна Міхаль (Савянкова) (нар. 1961, в. Беразіно, Докшыцкі раён) — беларуская спартсменка, трэнер па дзюдо і самба. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо і самба. Неаднаразовы прызёр і пераможца ўсесаюзных і міжнародных спаборніцтваў.

Скончыла Беларускі інстытут фізкультуры.

3 1994 года на трэнерскай рабоце. Трэнер вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі спартыўнага таварыства «Дынама» (старшы трэнер-выкладчык СДЮШАР № 1). Са сваімі выхаванцамі выязджала на спаборніцтвы ў Данію, Польшчу, Францыю, Індыю, іншыя краіны. Сярод яе выхаванцаў 3 майстры спорту, сярэбраны і бронзавы прызёры маладзёжнага першынства Еўропы па самба (1999). Падрыхтавала бронзавага прызёра чэмпіянатаў свету і Еўропы, шматразовага прызёра першынстваў свету і Еўропы сярод юніёраў Святлану Цімашэнка, бронзавага прызёра чэмпіянату свету, удзельніцу XXXI Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Дар’ю Скрыпнік, прызёра чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод паралімпійцаў, удзельніцу Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра Арыну Качан.

За дасягнутыя поспехі ў трэнерскай дзейнасці ў 2016 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ёй прысвоена званне «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь».

  • Алімпійскія гульні па самба сярод ваеннаслужачых 1998 года (Заграб, Харватыя) — 3 месца
  • Чэмпіянат свету па самба 1989 года (ЗША) — 1 месца
  • Чэмпіянат СССР па дзюдо 1988 года ў вагавай катэгорыі 72 кг (Архангельск, Расія) — 1 месца
  • Чэмпіянат СССР па самба 1989 года — 1 месца
  • Чэмпіёнка Еўропы па самба (1993, Ржэў, Расія)
  • Міхаль Галіна Васілеўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 634