Гарацыа Герберт Кітчэнер
Гарацыа Герберт Кітчэнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Herbert Kitchener | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Герберт Генры Эсквіт | ||||||
Пераемнік | Дэвід Лойд Джордж | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 чэрвеня 1850[1][2] |
||||||
Смерць |
5 чэрвеня 1916[1][2] (65 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Horatio Herbert Kitchener | ||||||
Бацька | Henry Horatio Kitchener[d][4][5] | ||||||
Маці | Frances Anne Chevallier[d][4][5] | ||||||
Веравызнанне | англіканства | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Род войскаў | Брытанская армія[d][6] | ||||||
Званне | фельдмаршал[d][6] і генерал | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарацыа Герберт Кітчэнер, 1-ы граф Кітчэнер (анг. Horatio Herbert Kitchener, 1st Earl Kitchener; 24 чэрвеня 1850, Лістоўэл, Ірландыя — 5 чэрвеня 1916, каля Аркнейскіх астравоў) — англійскі ваенны дзеяч, фельдмаршал (10 верасня 1909), барон (1898 год), віконт (1902 год), граф (1914 год).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і адстаўнога афіцэра. З 1863 года з сям’ёй жыў у Швейцарыі, дзе вучыўся ў французскай школе.
З 1866 — у брытанскай арміі. Скончыў ваенную акадэмію ў Вуліджы (1868 год). Удзельнічаў добраахвотнікам ў франка-прускай вайне 1870—1871 гадоў на баку Францыі.
З 1871 года — у інжынерных войсках, тады ж зрабіўся афіцэрам. З 1874 года — у англійскіх каланіяльных войсках у Брытанскім Камеруне, з 1872 — на Кіпры.
З 1882 камандаваў брытанскай кавалерыяй у Егіпце, удзельнічаў у нільскай экспедыцыі ў Судан.
У 1886—1889 гадах — губернатар Суахіма (Усходні Судан).
З 1888 года — генерал-ад’ютант егіпецкай арміі, затым у складзе брытанскіх каланіяльных войскаў у Судане.
У 1895—1898 гадах у якасці камандуючага англа-егіпецкімі войскамі кіраваў падаўленнем паўстання махдзістаў (прыхільнікаў мусульманскага прапаведніка Мухамеда Ахмеда, які абвясціў сябе махдзі, гэта значыць збавіцелем, месіяй) у Судане. Разграміў войска махдзістаў у бітве пры Амдурмане і аддаў сваім войскам іх сталіцу Амдурман на разрабаванне. Загадаў выкапаць з магілы цела махдзі і кінуць яго ў Ніл. У выніку Судан быў пераўтвораны ў англійскую калонію. У 1899 годзе — генерал-губернатар Судана.
З снежня 1899 — начальнік штаба, у 1900—1902 гадах быў галоўнакамандуючым брытанскімі войскамі ў англа-бурскай вайне, падчас якой увёў сістэму канцэнтрацыйных лагераў для мірнага насельніцтва.
У 1902—1909 гадах — галоўнакамандуючы брытанскімі войскамі ў Брытанскай Індыі, дзе здолеў рэфармаваць войска. Аднак, не паладзіў з віцэ-каралём Керзона, вярнуўся ў Англію і быў прызначаны членам Савета абароны.
З 1911 года — брытанскі агент і генеральны консул Вялікабрытаніі ў Егіпце, фактычны кіраўнік гэтай краіны.
У гады Першай сусветнай вайны з 6 жніўня 1914 быў ваенным міністрам Вялікабрытаніі. На гэтай пасадзе здолеў шматкроць павялічыць колькасць брытанскай арміі за кошт добраахвотнікаў і падрыхтаваў ўвядзенне ў студзені 1916 ўсеагульнай вайсковай павіннасці. З пачаткам пазіцыйнай вайны засяродзіў намаганні на развіцці артылерыйскай прамысловасці і росту вытворчасці боепрыпасаў. З ваеннага пункту гледжання — прыхільнік аперацый на другарадных тэатрах.
5 чэрвеня 1916 г адплыў з візітам у Расію на крэйсеры «Хэмпшыр». Карабель падарваўся на міне, устаноўленай, як высветлілася, германскай падводнай лодкай U-75 у ноч з 28 на 29 мая. Загінулі амаль усе, хто знаходзіліся на борце крэйсера, у тым ліку Кітчэнер (ўратавалася 12 чалавек).
У Англіі ўсе былі ўзрушаныя: паездка Кітчэнера трымалася ў сакрэце.
Пра гібель «Хэмпшыр» Лондан паведаміў толькі на наступны дзень. Затрымка спарадзіла масу здагадак. Хадзілі чуткі, што кайзераўская разведка даведалася пра маршрут крэйсера, альбо дыверсанты ўсталявалі бомбу з гадзіннікавым механізмам у артылерыйскім склепе, альбо была высланая падводная лодка, якая тарпедавала карабель.
Пасля вайны некаторыя абвінавачвалі некаторых членаў англійскага ўрада, у тым ліку, прама марскога міністра Уінстана Чэрчыля, у перадачы інфармацыі праціўніку з мэтай пазбавіцца ад Кітчэнера.
Віноўніца катастрофы, U-75, падарвалася 14 снежня 1917 г. на англійскай міне ў Паўночным моры і затанула з усім экіпажам.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Field Marshal Horatio Herbert Kitchener, 1st Earl Kitchener of Khartoum and of Broome // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Horatio Herbert Kitchener // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ http://todayinirishhistory.com/2012/06/24/lord-kitchener-of-khartoum-lloyd-georges-letter-to-de-valera-on-this-day-in-irish-history/
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ а б в Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 313. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Michael Barthorp. Queen Victoria's Commanders. — 1. — Oxford: Osprey Publishing, 2000. — 64 p. — (Elite Series). — ISBN 1-841-76054-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарацыа Герберт Кітчэнер
- Фонд Кітчэнера Архівавана 25 красавіка 2006.
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Манстэры
- Памерлі 5 чэрвеня
- Памерлі ў 1916 годзе
- Памерлі ў Нарвегіі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна Святога Патрыка
- Асобы
- Фельдмаршалы Вялікабрытаніі
- Удзельнікі франка-прускай вайны
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Вялікабрытанія)
- Графы пэрства Злучанага каралеўства
- Палітыкі Вялікабрытаніі
- Паслы Вялікабрытаніі ў Егіпце
- Загінулі ў Першую сусветную вайну