Перайсці да зместу

Гарэт Хобарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарэт Хобарт
англ.: Garret Hobart
24-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1897 — 21 лістапада 1899
Папярэднік Эдлай Эвінг I Стывенсан
Пераемнік Тэадор Рузвельт

Нараджэнне 3 чэрвеня 1844(1844-06-03)[1][2]
Смерць 21 лістапада 1899(1899-11-21)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Addison Willard Hobart[d][5]
Маці Sophia Vanderveer[d][5]
Жонка Джэні Татл Хобарт[d]
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарэт Аугустус Хобарт (англ.: Garret Augustus Hobart; 3 чэрвеня 1844 — 21 лістапада 1899) — 24-ы Віцэ-прэзідэнт ЗША з 1897 па 1899 год.

Гарэт Хобарт нарадзіўся ў Лонг-Бранч, Нью-Джэрсі, у сям’і нашчадка англійскай эмігранта Эдысана Уіларда Хобарта і Сафіі Вандэрвір. У 1863 годзе скончыў Рутгерскі ўніверсітэт, дзе быў членам братэрства «Дэльта Фі». У 1866 годзе быў прыняты ў калегію адвакатаў, практыкаваўся ў Патэрсане, Нью-Джэрсі.

У 1868 годзе, пасля працы клеркам, Хобарт быў абраны суддзёй у Патэрсане. У 1871 годзе, калі яго цесць стаў мэрам, быў прызначаны на пасаду гарадскога адваката. З 1872 па 1876 служыў спікерам ў Генеральнай асамблеі Нью-Джэрсі. З 1876 па 1882 Хобарт быў членам Сената Нью-Джэрсі і яго прэзідэнтам у 1881 годзе. У Сенаце прадстаўляў акругу Пасеік.

У Рэспубліканскай партыі Гарэт Хобарт займаў пасады старшыні Рэспубліканскага камітэта Нью-Джэрсі ў 1880—1881 гадах, і члена Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі ў Нью-Джэрсі ў 1884—1896 гадах. У 1884 пацярпеў няўдачу на абранне ў Сенат ЗША.

У 1892 і 1895 гадах Хобарту прапаноўвалі балатавацца на губернатара Нью-Джэрсі, але ён адмовіўся. На выбарах 1896 года Хобарт быў абраны віцэ-прэзідэнтам.

Зноскі

1. а б Garret A. Hobart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. а б Garret Hobart // GeneaStar

3. https://archive.org/details/biographicalcycl00bige/page/47/mode/1up
4. Find a Grave — 1996.

5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.