Гедвіга Сафія Шведская
Гедвіга Сафія Аўгуста Шведская | ||||
---|---|---|---|---|
Hedvig Sofia Augusta av Sverige | ||||
| ||||
| ||||
|
||||
Папярэднік | Фрыдэрыка Амалія Дацкая | |||
Пераемнік | Ганна Пятроўна | |||
|
||||
Нараджэнне |
26 чэрвеня 1681[1][2]
|
|||
Смерць |
12 снежня 1708[1] (27 гадоў)
|
|||
Месца пахавання | ||||
Род | Вітэльсбахі | |||
Бацька | Карл XI | |||
Маці | Ульрыка Элеанора Дацкая | |||
Муж | Фрыдрых IV Гольштэйн-Готарпскі[5] | |||
Дзеці | Карл Фрыдрых Гольштэйн-Готарпскі | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гедвіга Сафія Аўгуста Шведская або Сафія (шведск.: Hedvig Sofia Augusta av Sverige; 26 чэрвеня 1681 — 22 снежня 1708) — шведская прынцэса і герцагіня-кансорт Гольштэйн-Готарпская, старэйшае дзіця караля Швецыі Карла XI і яго жонкі каралевы Ульрыкі Элеаноры. Была рэгенткай герцагства Гольштэйн-Готарпскага пры сваім непаўналетнім сыне з 1702 па 1708 гг., а таксама адной са спадчынніц шведскага прастола.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці маці Сафія і яе брат Карл і сястра Ульрыка Элеанора былі аддадзены пад апеку бабулі, Гедвізе Элеаноры Гольштэйн-Готарпскай, пад уплывам якой у дзяцей сфарміраваліся анты-дацкія погляды. 12 мая 1698 года ў Карлбергу Сафія выйшла замуж за свайго стрыечнага брата, Фрыдрыха IV, герцага Гольштэйн-Готарпскага. Яе шлюб быў арганізаваны як частка традыцыйнай шведскай палітыкі саюза Гольштэйн-Готарпаў супраць Даніі, яе брат павінен быў ажаніцца з сястрой Фрыдрыха, але ён адмовіўся. Шлюб адбыўся без яе згоды і не быў шчаслівы.
Да пачатку Вялікай Паўночнай вайны 1700 года Сафія правяла большую частку жыцця ў Швецыі пры двары свайго брата. У 1699 годзе яна з’ехала ва ўладанні герцага Гольштэйн-Готарпскага, дзе заставалася каля года, але ў 1700 годзе вярнулася ў Швецыю і 30 красавіка нарадзіла сына, Карла-Фрыдрыха.
У 1702 годзе Сафія заўдавела і стала рэгенткай пры малалетнім сыне. Тым не менш, большую частку часу яна знаходзілася ў Швецыі, спрабуючы дамагчыся прызнання правоў яе сына атрымаць у спадчыну шведскі трон на той падставе, што яна была старэйшай дачкой і другой ў чарзе на прастол, а яе брат Карл XII не меў нашчадства. Кіраваннем герцагства ў яе адсутнасць займаўся Хрысціян Аўгуст Гольштэйн-Готарпскі, малодшы брат яе памерлага мужа. Справы, якія мелі дзяржаўнае значэнне, вырашаліся толькі пры яе ўдзеле.
Пасля смерці мужа яна зноў стала аб’ектам планаў па арганізацыі палітычнага шлюбнага саюза. Сярод прэтэндэнтаў на яе руку быў і спадчыннік брытанскага прастола, прынц Георг Гановерскі, але Сафія адказала адмовай. На той момант у яе быў раман з маладым шведскім дваранінам Олафам Гіленбаргам. Іх адносіны не былі сакрэтам пры шведскім двары, аднак не ўхваляліся бабуляй герцагіні, Гедвігай Элеанорай.
Гедвіга Сафія сканала ад воспы 22 снежня 1708 года ва ўзросце дваццаці сямі гадоў. Яе брат Карл, большая частка жыцця якога прайшла па-за межамі краіны ў ваенных паходах, вёў з сястрой працяглую перапіску і быў вельмі засмучаны, даведаўшыся пра яе смерці. Калі ён памёр у 1718 годзе, не пакінуўшы спадчыннікаў мужчынскага пола, адзінае дзіця Сафіі, герцаг Карл Фрыдрых, павінен быў стаць яго пераемнікам, аднак улада перайшла да малодшай сястры памерлага караля, Ульрыкі Элеаноры, а пазней — да яе мужа Фрыдрыха Гесэн-Касельскага.
Гедвіга Сафія даводзілася бабуляй расійскаму імператару Пятру III.
Зноскі
- ↑ а б Hedvig Sofia — 1917.
- ↑ Lundy D. R. Hedwig Sophie von Holstein-Gottorp // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 25 жніўня 2020.
- ↑ Olsson M. Riddarholmskyrkan - inventories and graves — 1937. — С. 455. Праверана 3 сакавіка 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Anteckningar om svenska qvinnor (шведск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2012.
- Hedvig Sofia (шведск.).