Генадзь Васілевіч Дзмітронак
Генадзь Васілевіч Дзмітронак | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 студзеня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Генадзь Васілевіч Дзмітронак (нар. 4 студзеня 1952, с. Малыя Шчарбінічы, Навазыбкаўскі раён, Бранская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1971 годзе аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, у 1980 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1970—1971 гадах праходзіў вытворчую практыку ў інстытуце «Ваенпраект» як тэхнік-архітэктар.
З 1971 года старэйшы тэхнік-архітэктар у Мазырскім архітэктурна-будаўнічым аддзеле Гомельскага філіяла «Белдзяржпраект». У 1971—1974 гадах служыў у радах памежных войскаў. У 1974 годзе старэйшы тэхнік-архітэктар у інстытуце «Мінскпраект», у 1974—1977 гадах у праектна-тэхналагічным інстытуце «Белмясцпрампраект», старэйшы тэхнік-архітэктар, пасля старэйшы архітэктар. У 1977 годзе галоўны архітэктар Беларускага вытворчага рамонтна-наладкавага прадпрыемства «Белэнергарамналадка». У 1977-85 гадах працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Белдзяржпраект». У 1985—1987 гадах кіраўнік групы архітэктараў у інстытуце «Мінскграмадзянпраект». У 1987-96 гдах кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў сектара маналітнага домабудавання ў інстытуце «Белдзяржпраект». У 1996—1997 гадах галоўны архітэктар вытворча-будаўнічага ЗАТ Трэст «Прамбуд». У 1997—1999 гадах кіраўнік «Творчай майстэрні архітэктара Дзмітронка Г. В.». У 1999—2001 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Белжылпраект». У 2001—2003 гадах галоўны архітэктар, начальнік аддзела будаўніцтва, архітэктуры і землекарыстання ў Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска. У 2003—2005 гадах намеснік дырэктара па архітэктуры ў ППУП «Белархпраект». У 2005—2008 гадах галоўны інжынер па будаўніцтве ў прыватнай кампаніі. З 2008 года галоўны інжынер, галоўны архітэктар у ППУП «Творчая майстэрня архітэктара Дзмітронка Г. В.».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1983 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: Рэканструкцыя Мінскага аўтарамонтнага завода па Партызанскім праспекце (у сааўтарстве з Б. С. Паповым, Л. Навацкім), АЗС агульнага карыстання на 1500 заправак у суткі па Ракаўскай шашы ў раёне МКАД г. Мінска; лабараторна-тэхнічны корпус Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у пасёлку Сосны Мінскага раёна (у сааўтарстве з Р. Я. Меметавым, пры ўдзеле У. С. Шалімы, Б. С. Косціча); маласямейны жылы дом з прамтаварнай крамай, залай дэманстрацыі мод, барам-кафэ і майстэрнямі мастакоў на 5-м паверсе ў г. Бабруйску; піянерскі лагер Мінскага метрапалітэна на 640 месцаў, база зімовага адпачынку на 350 месцаў у пасёлку Зялёнае Мінскай вобласці (пры ўдзеле В. Браўн); рэканструкцыя з расшырэннем дзіцячага міжкалгаснага санаторыя «Дружба» на 360 месцаў кардыё-пульманалагічнага профіля ў пасёлку Гарадзішча Мінскага раёна; рэканструкцыя Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра навучэнцаў па вул. Макаёнка ў г. Мінску, музей прыроды і народнай творчасці; прыбудова з рэканструкцыяй школы № 7 на 1668 навучэнцаў у пасёлку Печы Барысаўскага раёна (у сааўтарстве з Э. К. Кузняцовай); шматпавярховы гараж на 517 месцаў па вул. Машынабудаўнікоў у Мінску; мікрараён на аснове шматпавярховых жылых хат у маналітных канструкцыях з аб’ектамі сацкультбыту па праспекце Жалтоўскага ў Пінску (пры ўдзеле Лук’янава); рэканструкцыя жылога дома з надбудовай мансарднага паверху па вул. К. Маркса (у сааўтарстве з М. К. Вінаградавым); рэканструкцыя жылога дома з надбудовай мансарднага паверху па пр. Ф. Скарыны, 113 (у сааўтарстве з І. С. Жураўлёвым); рэканструкцыя 2-х павярховых жылых дамоў з надбудовай 2-х паверхаў, 5-ці павярховай устаўкі і мансардным паверхам па вул. К. Лібкнехта; камп’ютарны клуб з барам па зав. Калініна, 3 (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); рэканструкцыя гандлёвай зоны перад гандлёвым комплексам па вул. Каліноўскага, 55, комплекс гандлёвых павільёнаў з гандлёвымі пасажамі (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); рэканструкцыя выхаду са станцыі метро «Партызанская» са стварэннем крамы «Крыжаванкі» па Партызанскім праспекце, 81 у (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); праект кафэ ў скверы па вул. Захарава — Першамайская (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам); добраўпарадкаванне тэрыторыі (у тым ліку рэканструкцыя фантана) з будаўніцтвам гандлёвага аб’екта па вул. Пуліхава (у сааўтарстве з В. Г. Дзмітронкам) — усе ў Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўным камітэтам Беларускай ССР па справах будаўніцтва (1982) узнагароджаны Дыпломам 1 ступені за распрацоўку архітэктурна-планіровачнага рашэння праекта лабараторна-тэхнічнага корпуса Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР у п. Сосны Мінскай вобласці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитренок Геннадий Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Злынкаўскім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі Ваенпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Белжылпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя