Перайсці да зместу

Генрых Бургундскі (граф Партугаліі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Бургундскі
Henrique de Borgonha
Сцяг1-ы граф Партугаліі
1093 — 1 лістапада 1112
Папярэднік
Пераемнік Тэрэза Леонская

Нараджэнне 1066
Смерць 1 лістапада 1112
Месца пахавання
Род Бургундская дынастыя
Бацька Генрых Бургундскі[d]
Маці Сібіла Барселонская[d]
Жонка Тэрэза Леонская[d][2]
Дзеці Урака Энрыкіш[d], Санша Энрыкіш[d], Афонсу I Вялікі[3] і Тэрэза Энрыкіш[d][4]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых (Энрыке) Бургундскі (1066, Дыжон, Бургундыя — 1 лістапада 1112, Асторга, Леон) — граф Партугаліі, заснавальнік Бургундскай дынастыі, якая кіравала Партугаліяй да 1363 года.

Генрых Бургундскі быў унукам герцага Бургундыі і адным з вядучых военачальнікаў Альфонса VI, караля Леона і Кастыліі. У 1085 годзе ён дапамог адваяваць Таледа ў мусульман і быў узнагароджаны феадальным памесцем каля Апорта.

Кароль Іспаніі Альфонса VI Храбры, які вёў бесперапынныя войны з сарацынамі, збіраў пад сваімі сцягамі мноства іншаземных рыцараў, гатовых ваяваць за Хрыста. Імі рухала хутчэй сапраўдная адданасць веры, чым імкненне да славы і ўшанаванняў, калі яны, пакінуўшы родныя краі, адпраўляліся ваяваць з сарацынамі; тым не менш, Альфонса не пакідаў іх без увагі і шчодрай узнагароды. Аднаму з такіх рыцараў ва ўзнагароду было падаравана графства Партугалія і аддадзена рука незаконнанароджанай каралеўскай дачкі Тэрэзы.

Генрых уступіў ва ўладанне новымі землямі і працягнуў вайну з мусульманамі. Ён таксама прыняў удзел у першым Крыжовым паходзе (10961099) пад камандаваннем Гадфруа Бульёнскага, і пасля перамогі ў Іўдзею вярнуўся дамоў.

Неўзабаве Генрых памёр, пакінуўшы непаўналетняга сына, Афонсу Энрыкеша. Тэрэза Леонская, маці Афонсу, жадала прысвоіць уладанні, ізноў выйдучы замуж, але прынц Афонсу пазмагаўся з ёй у бітве і ўзяў яе ў палон. Ён таксама ваяваў з Кастыліяй, і зноў выйграў бітву, паклаўшы пачатак партугальскай дзяржаўнасці.

Зноскі

1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1020826479 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
3. Альфонсъ // Энциклопедический лексиконСПб.: 1835. — Т. 2. — С. 47–55.

4. Lundy D. R. The Peerage

• Rafael Altamira, La Spagna (1031—1248), in «Storia del mondo medievale», vol. V, 1999, pp. 865-896
• Edgar Prestage, Il Portogallo nel medioevo, in «Storia del mondo medievale», vol. VII, 1999, pp. 576-610