Генік Лоска
Генік Лоска | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1975 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 верасня 2020 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар песень, паэт-песеннік |
Інструменты | гітара |
Жанры | рок-музыка |
gienekloskaband.art.pl (польск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генадзь Лоска (8 студзеня 1975, Белаазёрск — 9 верасня 2020, Белаазёрск[1]) — беларуска-польскі музыкант, вакаліст, кампазітар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў іграць на гітары ў 14 год. Быў лідарам гурта Seven B, які быў папулярны ў Гродне ў 1990-х. Ён у 1993 годзе паехаў на «Басовішча». Потым праз год зноў, пасля чаго не вярнуўся на Беларусь, зарабляў у Польшчы, як вулічны музыка, пабудаваў сабе трохпакаёўку ва Уроцлаве.
Стаў вядомым у Польшчы пасля перамогі ў музычным шоу X-Factor у 2011 годзе. Пасля гэтага пераехаў жыць у Варшаву. Выдаў тры альбомы разам з гуртам Seven B і два альбомы з гуртам Gienek Loska Band. Яго пасцінка Hazardzista (2011) атрымала званне залатой.
У 2016 годзе з Генікам Лоскам здарыўся мікраінсульт, паралізавала частку сківіцы і язык. Ён атрымаў групу інваліднасці і скончыў музычную кар’еру.
У снежні прыехаў на Беларусь да маці. 6 мая 2018 ён збіраўся вяртацца ў Польшу, але 5 мая ў яго здарыўся масіўны інсульт[2][3]. Ён больш двух год знаходзіўся ў коме. З таго часу музыка быў пад апекай маці, лекараў, фізіятэрапеўтаў і масажыстаў. Выдаткі, звязаныя з лячэннем, аплачваў Польскі музычны фонд.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Ад першага шлюбу мае дачку Алесю. У Варшаве жыў разам з Агнешкай Ставіцкай.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 — Lepiej niż wczoraj
- 2011 — Hazardzista
- 2013 — Dom
Трэкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2011 — «W jedną stronę bilet»
- 2011 — «Dusza»
- 2011 — «Highwayman»
Тэлевізійныя праграмы
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 — Szansa na sukces
- 2010 — Mam talent!
- 2011 — X Factor
Зноскі
- ↑ Памёр Генек Лёска, польскі музыка беларускага паходжання, Радыё Свабода, 9-09-2020
- ↑ «Усім беларускім дактарам хачу дзякуй сказаць». У Белаазерску ляжыць у коме музыка Генік Лоска, які калісьці перамог на польскім «X-фактары»(недаступная спасылка), hrodna.life, 15 студзеня 2020
- ↑ У польскага спевака здарыўся ў Беларусі інсульт. Ад мая ён у коме, Радыё Свабода, 14 верасень 2018