Перайсці да зместу

Георгій Мікітавіч Халасцякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Мікітавіч Халасцякоў
Дата нараджэння 20 ліпеня (2 жніўня) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1983(1983-07-18) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ВМФ
Падводны флот
Гады службы 19191969
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Azov Flotilla[d], Danube Flotilla[d], Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі і Каспійская флатылія ВМФ Расіі
Бітвы/войны Грамадзянская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Ушакова I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Севастопаля»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Ордэн Белага льва 2 ступені Ордэн Белага льва 1 ступені
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939 Чэхаславацкі Ваенны крыж 1939
У адстаўцы 1969

Ге́оргій Мікі́тавіч Халасцяќоў (2 жніўня 1902 — 21 ліпеня 1983) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1945 год), Герой Савецкага Саюза (1965).

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка-машыніста у Баранавічах[1].

Падчас Першай сусветнай вайны сям’я з’ехала ў бежанства ў Расію.

З жніўня 1919 г. прымаў удзел у Грамадзянскай вайне, ваяваў у частках ЧАП на Заходнім фронце. Член РКП(б) з 1920. У 1920 паранены, трапляе ў польскі палон, дзе правёў амаль год. Пасля вяртання з палону працаваў на розных некваліфікаваных вытворчасцях.

У снежні 1921 года добраахвотна па камсамольскім наборы пайшоў у Рабоча-Сялянскі Чырвоны флот. У 1925 скончыў Ваенна-марское гідраграфічнае вучылішча, служыў вахценным начальнікам на лінкары «Марат», штурманам падводнай лодкі «Камунар». Пасля заканчэння ў 1928 падводных класаў спецыяльных курсаў каманднага складу Ваенна-Марскага Флоту — старшы памочнік камандзіра падводных лодак «Батрак» і «L-55». Потым камандзір і камісар падлодкі «Бальшавік».

У 1932 скончыў тактычныя курсы Ваенна-марской акадэміі. Быў накіраваны на Ціхаакіянскі флот. Камандзір галаўной падлодкі, дывізіёна і 5-й брыгады падводных лодак.

Арышт і вызваленне

[правіць | правіць зыходнік]

7 мая 1938 года арыштаваны. Абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшчы (з прычыны польскага палону 1920), а таксама Японіі і Англіі. Атрымаў 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў і паражэнне ў правах на 5 гадоў. На катарзе на Ціхім акіяне, у казематах на бухце Вольгі. Жонка ў час яго арышту пайшла добраахвотніцай на савецка-фінляндскую вайну. Дзякуючы заступніцтву Калініна справа была перагледжана. У маі 1940 быў вызвалены, і яму вярнулі ордэн Леніна і званне.

З восені 1940 — камандзір 3-й брыгады падводных лодак, пасля начальнік адзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту.

Вялікая Айчынная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1941 — капітан 1-га рангу, узначаліў Наварасійскую ваенна-марскую базу. Удзельнічаў у Керчанска-Феадосеўскай аперацыі. Падрыхтоўваў абарону Наварасійска з сушы.

13 снежня 1942 года нададзена званне контр-адмірал.

Камандзір Азоўскай і Дунайскай вайсковымі флатыліямі, арганізаваў шэраг дэсантаў.

24 мая 1945 года нададзена званне віцэ-адмірал.

У 1950 годзе скончыў з залатым медалём Акадэмію Генеральнага штаба. У 1950—1951 гадах кіраваў Каспійскай вайсковай флатыліяй, потым 7-м флотам на Ціхім акіяне. У 1953—1969 — намеснік начальніка кіравання баявой падрыхтоўкай Галоўнага штаба ВМФ СССР.

7 мая 1965 атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

З 1969 года ў адстаўцы.

Забіты разам з жонкай у сваёй кватэры (у доме № 19 на Цвярскім бульвары) у час аграблення. Быў скрадзены парадны мундзір і ўсе ўзнагароды. Пахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

Мемарыяльны знак у гонар Г.Халасцякова ў г.Баранавічы

У Баранавічах у гонар Георгія Халасцякова названа адна з вуліц і адкрыты памятны знак. Імя Халасцякова нададзена сярэдняй школе № 9, дзе створаны музей адмірала.[2]

У 1984 годзе імя Георгія Халасцякова нададзена савецкаму сухагрузу.

Зноскі

  1. «В этом доме прошли детские годы Г.Н. Холостякова…»(нявызн.). barturizm.by. Праверана 1 сакавіка 2024.
  2. Музей © СШ №9 г. Барановичи. sch9.baranovichi.edu.by. Праверана 2 красавіка 2024.
  • Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под. ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0.