Геранім Кеневіч (1830—1911)
Геранім Кеневіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1830 | ||||||
Смерць |
29 студзеня 1911 ці 10 лютага 1911 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Кеневічы | ||||||
Бацька | Геранім Кеневіч | ||||||
Маці | Кацярына з Горватаў[d] | ||||||
Жонка | Ядвіга з Горватаў[d] | ||||||
Дзеці | Ядвіга з Кеневічаў[d], Геранім Кеневіч і Соф’я з Кеневічаў[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Геранім Геранімавіч Кеневіч (польск.: Hieronim Kieniewicz; руск.: Иероним Иеронимович Кеневич, 1830 — 10 лютага 1911, Дарашэвічы) — буйны землеўласнік Расійскай імперыі, мазырскі павятовы маршалак.
Паходжанне роду і бацькі
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да шляхецкага роду Кеневічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Гераніма Кеневіча (1796—1884) і Кацярыны Ігнатаўны Горват (1807—1891). Быў хрышчаны ў каталіцтва.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце, належаў да студэнцкай карпарацыі «Konwent Polonia».
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Выбіраўся дваранамі Мазырскага павета на пасаду мазырскага павятовага маршалка.
20 лістапада 1857 г. былі падпісаны першыя рэскрыпты расійскага імператара Аляксандра II на імя віленскага генерал-губернатара (1855—1863) генерал-лейтэнанта Уладзіміра Іванавіча Назімава і Санкт-Пецярбургскага генерал-губернатара (1854—1864) Паўла Мікалаевіча Ігнацьева (1797—1879), дзе была напісана праграма расійскага ўрада аб адкрыцці губернскіх камітэтаў па сялянскай справе (камітэтаў па падрыхтоўцы дваранамі праектаў сялянскай рэформы), што дало пачатак працы па вызваленні сялян ад прыгону і паставіла дваранства Віленскай, Ковенскай і Гродзенскай губерняў у авангард гэтага працэса. Пасля гэтага губернскія камітэты па сялянскай справе пачалі арганізоўвацца і ў іншых губернях, і пачалася актыўная праца дваран за распрацоўку мер і форм вызвалення сялян. 30 жніўня 1858 г. быў створаны Мінскі губернскі камітэт па сялянскай справе, на чале якога стаў мінскі губернскі маршалак (1853—1859) Людвік Антонавіч Слатвінскі, а намеснікам — Атон Ігнатавіч Горват, былы губернскі маршалак. У камітэт уваходзілі члены ад кожнага павета губерні. Геранім Кеневіч увайшоў членам ад Мазырскага павета (разам з Антонам Паўлавічам Яленскім (1818—1874), Артурам Даніэлевічам Горватам (1838—1903) і Напалеонам Феліксавічам Яленскім (1810—1883)) у склад створанага 30 жніўня 1858 г. Мінскага губернскага камітэта па сялянскай справе. Як і многія маянткоўцы літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі, Кеневіч выказваўся за скасаванне прыгону, але за вызваленне сялян без надання іх зямлёй. У канечным выніку гэтая прапанова дваран «заходніх губерняў» была адхілена царскім урадам — было вырашана вызваляць сялян з зямельным надзелам.
Напярэдадні Студзеньскага паўстання (1863—1864) быў членам палітычнай групоўкі «белых»[1].
У 1888 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ).
Смерць і пахаванне
[правіць | правіць зыходнік]Памёр 10 лютага 1911 г. (29 студзеня 1911 г. ст.ст.) у маёнтку Дарашэвічы, пахаваны там жа.
Маёнткі
[правіць | правіць зыходнік]Валодаў буйнымі маёнткамі Дарашэвічы і Брынёў[1].
Жонка і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой — дваранкай-каталічкай Ядвігай Аляксандраўнай Горват з маёнтка Барбароў (Рэчыцкі павет, Мінская губерня), ад якой меў дзяцей:
- Клацільда Геранімаўна Кеневіч (1863—1919). Муж: Ксаверый Патвароўскі (1858—1887);
- Сафія (Сафія-Марыя) Геранімаўна Кеневіч (1865—?). Муж: Ваўрынец Путкамер (1859—1923);
- Геранім Геранімавіч Кеневіч (1867—1925), жыў і кіраваў маёнткам Брынёў. Жонка: Адэля Антоніеўнай Наркевіч-Ёдка (1870—1937);
- Ядвіга Геранімаўна Кеневіч (каля 1870—1905). Муж: Яўстах Янавіч Любанскі (1859—пасля 1913);
- Аляксандр Геранімавіч Кеневіч (1868—?);
- Антон Геранімавіч Кеневіч (1877—1960), жыў і кіраваў маёнткам Дарашэвічы[1]. Жонка: графіня Магдалена Грабоўская (1881—1961).
-
Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911)
-
Геранім Геранімавіч Кеневіч (1830—1911) са сваёй жонкай Ядвігай з роду Горватаў у сядзібным доме ў Дарашэвічах
-
Геранім Кеневіч (1867—1925) стаіць другім справа з жонкай Адэляй; Антоній Кеневіч (1877—1960) сядзіць першым справа, за ім жонка Магдалена Грабоўская; Геранім Кеневіч (1830—1911) сядзіць трэцім справа — па правую руку жонка Ядвіга Горват; Ваўрынец Путкамер (1859—1923) стаіць другім злева, перад ім сядзіць жонка Сафія Кеневіч. Сядзіба Дарашэвічы, 14 лістапада 1907 г.
-
Геранім Геранімавіч Кеневіч (1867—1925). Фота каля 1917 г.
-
Ядвіга Геранімаўна Кеневіч, жонка Яўстаха Любанскага (1859—пасля 1913)
-
Сафія Геранімаўна Кеневіч, жонка Ваўрынца Путкамера (1859—1923)
Зноскі
- ↑ а б в Dwór Dereszewicze
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Boniecki, А. Herbarz polski. T.X. — W-wa. 1907.
- Kieniewicz, S. Dereszewicze. 1863 / S. Kieniewicz. — Wroclaw-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Lodź : Ossolineum, 1986. — 192 s.
- Kieniewicz, A. Nad Prypecią dawno temu… Wspomnienia zamierzchłej przeszłości / A. Kieniewicz. – Wrocław etc. : Ossolineum, 1989. — 558 s.
- Szpoper, D. Pomiędzy caratem a snem o Rzeczypospolitej: Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich w guberniach zachodnich Cesarstwa Rosyjskiego w latach 1855–1862 / D. Szpoper. – Gdańsk : Wyd-wo Uniwersytetu Gdańskiego, 2003. – 624 s.
- Urbański, A. Memento kresowe / A. Urbański. — Warszawa : Drukarnia St. Niemiry syn i S-ka, 1929. — 156 s.
- Żołtowska, J. Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.