Гервазы (Пан Тадэвуш)
Выгляд
Гервазы — адзін з герояў паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.
Верны слуга Гарэшкаў, ваяваў з Маскалямі на баку Стольніка, пакляўся помстай на родзе Сапліцаў за смерць свайго пана, якому верна служыў да самай смерці Яцка. Славіўся мужнасцю і ўменнем біцца на шаблях. За вялікую шаблю, якой ён ваяваў, яго празвалі Сцізорыкам. Падбухторваў Графа да вайны за замак і разам з ім арганізаваў наезд на Сапліцова. Пасля таго як ксёндз Робак уратаваў яму і Графу жыццё, Гервазы прабачыў Яцка, які прыкрываўся пад постаццю бернардзінца.
Імаверным прататыпам гэтага персанажа «Пана Тадэвуша» мог быць дзед Адама Міцкевіча, Мацей Маеўскі[1].
У спектаклі «Пан Тадэвуш» рэжысёра Мікалая Пінігіна (2014) ролю Гервазага выконваў Ігар Дзянісаў[2].
Зноскі
- ↑ З маці ліцвінкі: знойдзеныя новыя дакументы, якія ўдакладняюць радавод Адама Міцкевіча
- ↑ Аднаўленне памяці пра Літву-Беларусь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2023. Праверана 19 лютага 2023.