Германскі рэйх
Герма́нскі рэ́йх (ням.: Deutsches Reich) — афіцыйная назва нямецкай дзяржавы ў 1871—1945 гадах. Слова «рэйх» мае некалькі перакладаў, у прыватнасці, «дзяржава» і «імперыя».
У гістарыяграфіі гэты час прынята дзяліць на тры перыяды:
- Германская імперыя або кайзераўская Германія (1871—1918)
- Веймарская рэспубліка (1918—1933)
- Трэці рэйх або нацысцкая Германія (1933—1945)
Назва Deutsches Reich была афіцыйна абвешчана 18 студзеня 1871 года ў Версалі Ота фон Бісмаркам і Вільгельмам I Гогенцолернам. Пасля далучэння Аўстрыі да Германіі 12—13 сакавіка 1938 года нароўні з афіцыйнай назвай «Германскі рэйх» сталі ўжываць «Вялікі германскі рэйх» ці «Вялікагерманскі рэйх»[1]. У адпаведнасці з распараджэннем начальніка Імперскай канцылярыі Ганса Генрыха Ламерса ад 26 чэрвеня 1943 года («Der Erlass RK 7669 E des Reichsministers und Chefs der Reichskanzlei»)[2] назва «Вялікі германскі рэйх» (ням.: Großdeutsches Reich) у афіцыйных дакументах стала абавязковай.
Германскі рэйх спыніў існаванне ў маі 1945 года, пасля паражэння ў Другой сусветнай вайне (арышту рэйхспрэзідэнта Карла Дзёніца і «фленсбургскага ўрада»).
Главы дзяржаў
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўнік | Гады жыцця | Тытул | Кіраваў з | па | Арол (гербавая эмблема) |
---|---|---|---|---|---|
Германская імперыя (1871–1918) | |||||
Вільгельм I | 1797–1888 | Кайзер (Германскі імператар) |
18 студзеня 1871 | 9 сакавіка 1888 | |
Фрыдрых III | 1831–1888 | Кайзер | 9 сакавіка 1888 | 15 чэрвеня 1888 | |
Вільгельм II | 1859–1941 | Кайзер | 15 чэрвеня 1888 | 18 лістапада 1918 | |
Веймарская рэспубліка (1919–1933) | |||||
Фрыдрых Эберт | 1871–1925 | Рэйхспрэзідэнт | 11 лютага 1919 | 28 лютага 1925 | |
Паўль фон Гіндэнбург | 1847–1934 | Рэйхспрэзідэнт | 12 мая 1925 | 2 жніўня 1934 | |
Трэці Рэйх (1933–1945) | |||||
Адольф Гітлер | 1889–1945 | Фюрар і Рэйхсканцлер | 2 жніўня 1934 | 30 красавіка 1945 | |
Карл Дзёніц | 1891–1980 | Рэйхспрэзідэнт | 30 красавіка 1945 | 23 мая 1945 |
Германскі рэйх на Вікісховішчы |