Перайсці да зместу

Герман Цітоў (спявак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Цітоў
Дата нараджэння 20 мая 1985(1985-05-20) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, кампазітар, тэлевядучы, радыёвядучы
Інструменты вакал
germantitov.by

Ге́рман Ціто́ў, сапраўднае імя Дзмі́трый Сярге́евіч Карпі́нчык (нар. 20 мая 1985, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР) — беларускі эстрадны спявак, кампазітар, тэле- і радыёвядучы.

Нарадзіўся 20 мая 1985 год ў Кобрыне ў сям’і Сяргея і Таццяны Карпінчыкаў (у дзявоцтве Цітова). Вучыўся ў СШ № 2 і Дзіцячай школе мастацтваў г. Кобрына[1]. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Дыпламант II Усебеларускага фестывалю «Беларусь — мая песня», пераможца тэлепраекта «Зорны дыліжанс» (2005), фіналіст расійскага тэлепраекта «Сакрэт поспеху» (2007).

Псеўданім Герман узяў пасля сыходу з прадзюсарскага цэнтра «Спамаш», пазней дадалося Цітоў па дзявоцкім прозвішчы маці[2][3]. Прадзюсаваўся ў Уладзіміра Кубышкіна[2].

З чэрвеня 2009 года вядучы праграмы «Наша раніца» тэлеканала АНТ. У 2012 годзе скончыў Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Аўтар песень Ганны Шаркуновай, Іскуі Абалян, Ларысы Грыбалёвай, Уладзіміра Ухцінскага[1], а таксама расійскіх спевакоў Філіпа Кіркорава, Мікалая Баскава, Лаліты, Валерыя Лявонцьева, Азізы, Вадзіма Казачэнкі, Аляксандра Буйнова, Аляксандра Малініна і яго дачкі Усцінні[4].

Не жанаты. Мае сястру Анастасію. Маці Таццяна доўгі час працавала таваразнаўцам у краме прамтавараў[5].

Зноскі