Перайсці да зместу

Глеб Юр’евіч Пронскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глеб Юр’евіч Пронскі
Герб «Пагоня Руская»
Герб «Пагоня Руская»
Смерць 1513
Род Пронскія
Бацька Юрый Фёдаравіч Пронскі[d]
Маці княжна Саламярэцкая
Дзеці Фрыдэрык Пронскі і Андрэй Пронскі[d]

Глеб Юр’евіч Пронскі (? — 1513) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

У 1501 годзе намеснік астрынскі, у 1504 годзе намеснік бабруйскі, у 1508 годзе намеснік мейшагольскі. У 1504 годзе ўзначальваў пасольства вялікага князя літоўскага Аляксандра ў Арду. У 1513 годзе загінуў у бітве з татарамі пад Мінскам.

З княжацкага роду Пронскіх, сын Юрыя Фёдаравіча і княжны Саламярэцкай. Меў сыноў Андрэя і Сямёна.