Глог адагнутачашалісцікавы
Глог адагнутачашалісцікавы | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||
|
Глог адагнутачашалісцікавы, Глог калючы[3] (Crataegus rhipidophylla) — від раслін роду Глог (Crataegus).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва 1-4 м вышынёй або куст сямейства ружавых. Галіны — з пазухавымі калючкамі да 1 см даўжынёй. Лісце знізу прыкметна святлей, з рассеянакароткаваласістай пласцінкай. Ніжнія лісты пладаносных парасткаў суцэльныя, наступныя за імі цьмяна трохлопасцевыя, вышэй — з добра выяўленымі трыма лопасцямі, а верхнія — 5-7-лопасцевыя, шырокаяйкападобныя да акруглена-ромбічных. На бясплодных парастках лісце лопасцевае да паасобных, з двухлопасцевымі ніжнімі сегментамі.
Кветкі правільныя, абодваполыя, аднапесцікавыя, 5-пялёсткавыя, бледна-ружовыя ці амаль белыя, сабраны ў складаны шчыток. Плады яблыкападобныя, падоўжана-эліпсападобныя ці амаль цыліндрычныя, трохі апушаныя, спачатку жаўтлява-бурыя, пазней — чырванаватыя, з адной костачкай. Цвіце ў маі — чэрвені.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі па высокіх берагавых схілах, галоўным чынам у паўднёвай частцы краіны, па берагах рэк Прыпяці, Дняпра і ў іншых месцах сустракаюцца зараснікі глога адагнутачашалісцікавага[4]. Расце на ўзлесках па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя паўднёва-стэпавых раёнаў, у Крыму — у гарах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Crataegus oxyacantha L.
- ↑ Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7